27 красавiка 2024, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагнозы ААН: як зменіцца насельніцтва Беларусі ў найбліжэйшыя 80 гадоў

10
Прагнозы ААН: як зменіцца насельніцтва Беларусі ў найбліжэйшыя 80 гадоў

Экспэрты склалі некалькі прагнозаў наконт нашай краіны.

Да 2050 году насельніцтва планеты вырасце на 2 мільярды чалавек і складзе 9,7 мільярда, паведамляе ААН у новым дакладзе.

50 адсоткаў прыросту насельніцтва забяспечаць Індыя, Нігерыя, Пакістан, ДР Конга, Этыёпія, Танзанія, Інданезія, Егіпет і ЗША. Найбліжэйшыя 8 гадоў Індыя выйдзе на першае месца ў свеце паводле колькасці насельніцтва, а ў Афрыцы колькасць жыхароў павялічыцца ўдвая.

Аўтары дакладу адзначаюць, што хутчэй за ўсё насельніцтва расце ў самых бедных краінах свету, а насельніцтва Зямлі старэе - найбольш прыкметны працэс у краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. У дакуменце падаюць прыклад: у 2018 годзе колькасць паджылых людзей ва ўзросце ад 65 гадоў і старэйшых упершыню перавысіла колькасць дзяцей да 5 гадоў.

«Галоўныя прычыны старэння сусветнага насельніцтва - павелічэнне працягласці жыцця і зніжэнне ўзроўню нараджальнасці. Са звестак дакладу, сёння ў свеце на адну жанчыну ў сярэднім прыходзіцца 2,5 нованароджаных дзіцяці, а да 2050 годзе гэты паказчык складзе 2,2 дзіцяці на адну жанчыну», - паведамілі ў ААН.

Што ў Беларусі?

Беларусь патрапіла ў колькасць 55 краін, дзе праз 30 гадоў колькасць насельніцтва скароціцца як мінімум на 1 адсотак. У спісе таксама Расея, Украіна, Арменія, Латвія і Літва. Пры гэтым экспэрты адзначаюць, што ў Беларусі, Эстоніі і Нямеччыны праблемы са скарачэннем насельніцтва дапаможа развязаць іміграцыя.

Экспэрты склалі некалькі прагнозаў змены колькасці насельніцтва ў Беларусі. Магчыма, як павелічэнне, так і зніжэнне насельніцтва ў краіне. Пры станоўчым сцэнары да 2050 года ў Беларусі можа жыць 9,3 млн чалавек, а да канца стагоддзя - 10,8 млн. Згодна з песімістычным прагнозам насельніцтва нашай краіны зменшыцца да 2050 года да 7,9 млн чалавек, а да 2100 - да 4, 9 млн чалавек. Ёсць у прагнозах і сярэдняе значэнне колькасці насельніцтва: згодна з ім да 2050 года ў нас будзе жыць 8,6 млн чалавек, а да 2100 - 7,4 млн.

Сайт tut.by нагадвае, што колькасць насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца з 2017 года, дагэтуль было некалькі гадоў росту. Са звестак на 1 красавіка 2019 года, у краіне пражывала 9 млн 465,3 тысячы чалавек. Паводле прагнозаў дэмографаў, насельніцтва Беларусі будзе змяншацца і далей. Як раней паведамлялі ў НДІ працы Мінпрацы, без уліку міграцыйных працэсаў колькасць насельніцтва Беларусі ў 2030 годзе можа скласці 8 млн 964 тысяч 600 чалавек.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках