27 красавiка 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зварот Лукашэнкі да прэзідэнта Егіпта выглядаў амаль як папрок

14
Зварот Лукашэнкі да прэзідэнта Егіпта выглядаў амаль як папрок
ФОТА: REUTERS/VASILY FEDOSENKO

І ўсё ж ён узнагародзіў яго ордэнам.

У Палацы Незалежнасці адбылася сустрэча Лукашэнкі і Абдэль Фатаха аль-Сісі.

Прыкметнымі дасягненнямі палітыкі пахваліцца не змаглі.

- Падчас майго візіту ў 2017 годзе мы намецілі план нашых дзеянняў. Павінен сказаць, што мы нямала зрабілі ў плане рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў і падвоілі наша тавараабарачэнне. У нас яно было блізу $50 млн, цяпер звыш $100 млн. Гэта добры пачатак, але не мяжа, - цытуе Аляксандра Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Раней у Каіры раней быў дадзены старт супольнаму праекту ў вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі МАЗ. У 2018 годзе вырабленыя 72 адзінкі. «Салiдарнасць» звяртае ўвагу на факт, што словы Лукашэнкі прагучалі амаль што як папрок:

- Важна на гэтай стадыі станаўлення гэтага прадпрыемства падтрымаць вытворчасць замовамі егіпецкай дзяржавы. Неабходна даць яму магчымасць разгарнуцца і самастойна напрацаваць партфель заказаў. Для стабільнай рэнтабельнасці завод павінен выпускаць не менш 350-400 адзінак тэхнікі за год.

Лукашэнка таксама паведаміў:

- Цяпер у Беларусі праходзяць навучанне ўсяго 20 егіпецкіх грамадзян. Мы выдзелілі адукацыйныя гранты грамадзянам Егіпта на навучанне ў беларускіх ВНУ. Гэта толькі пачатак. Мы хацелі б бачыць вашу моладзь, якая імкнецца атрымаць сучасную адукацыю ў Беларусі, у большай колькасці.

Нягледзячы на частковую незадаволенасць, Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Егіпта ордэнам Дружбы народаў.

Абдэль Фатах аль-Сісі запрасіў беларускага дыктатара наведаць Егіпет.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках