27 красавiка 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ: РФ трымае ў Крыме і на мяжы з Данецкай і Луганскай абласцямі 82 тысячы вайскоўцаў

7
УСУ: РФ трымае ў Крыме і на мяжы з Данецкай і Луганскай абласцямі 82 тысячы вайскоўцаў

Гаворка ідзе пра актыўныя войскі РФ.

Каля ўкраінскай мяжы ў Луганскай і Данецкай абласцях, а таксама ў акупаваным Крыме Расея трымае блізу 82 тысяч вайскоўцаў.

Пра гэта 18 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве паведаміў начальнік упраўлення верыфікацыі Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны (ВСУ) Андрэй Гудзь, інфармуе "Интерфакс-Украина".

«Агульная колькасць асабістага складу, які Расея трымае ўздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны ў Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым складае блізу 82 тысяч вайскоўцаў», - сказаў ён.

Са слоў Гудзя, гаворка ідзе пра актыўныя войскі.

Ён адзначыў, што ў Крыме Расея хавае сучасныя самалёты Як-130, Міг-29, Су-30М і гелікаптэры Мі-35М і Мі-24.

У 2014 годзе Расея анексавала Крым і пачала ўзброеную агрэсію на ўсходзе Украіны. Баявыя дзеянні вядуцца паміж УСУ з аднаго боку і расейскім войскам і баевікамі, якіх падтрымлівае Расея, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на выстаўленыя Украінай факты і доказы.

19 снежня 2018 года на той момант сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў казаў, што РФ укладвае каласальныя рэсурсы, каб сцягнуць войскі на мяжу з Украінай.

У лютым 2019 года пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляў, што агульная колькасць расейскіх войскаў уздоўж расейска-ўкраінскай мяжы складае больш за 87 тысяч чалавек, яшчэ блізу 2 тысяч расейскіх вайскоўцаў і блізу 35 тысяч прарасейскіх баевікоў знаходзяцца на Данбасе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках