15 лiпеня 2020, Серада, 5:20
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Bellingcat назваў імёны датычных да нападу на «Боінг» MH17

17
Bellingcat назваў імёны датычных да нападу на «Боінг» MH17
ФОТА: RIA.RU

Ідэнтыфікаваныя 12 чалавек.

Bellingcat ідэнтыфікаваў датычных да катастрофы MH17. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Bellingcat.

У ліку датычных да катастрофы журналісты называюць Ігара Гіркіна («Стралкоў»), які ў 2014 годзе быў адным з ключавых верхаводаў баевікоў на Данбасе. Мяркуецца, што Гіркін ведаў аб перакідцы «Бука» і цесна супрацоўнічаў з адказнымі за яго перамяшчэння на акупіраванай тэрыторыі.

Таксама паказваецца дачыненне расейскага генерала Сяргея Дубінскага («Хмурны»), які прасіў даставіць «Бук» для процідзеяння ўкраінскай авіяцыі. Мяркуецца, што ён каардынаваў перамяшчэнне ракетнага комплексу 17 чэрвеня ў дзень катастрофы MH17, а таксама браў удзел у зваротнай перакідцы яго на тэрыторыю Расеі. Акрамя таго, менавіта Дубінскі распарадзіўся забяспечыць ахову «Бука» на пускавым пункце ля Снежнага. Мяркуецца, што «Хмурны» адыграў ключавую ролю ў пастанове збіць самалёт, прыняўшы яго за вайсковы лятак.

Таксама ў ліку датычных:

Алег Юлдашавіч Пулатаў, пазыўныя «Гюрза» і «Халіф» - былы падпалкоўнік Узброеных сіл Расеі. Ён, імаверна, быў датычны да аховы ўстаноўкі «Бук» на месцы пуску на поўдзень ад Снежнага.

Леанід Уладзіміравіч Харчанка, пазыўны «Крот» - камандзір «выведвальнага батальёна Крата» ў «2-м аддзеле ГРУ ДНР». Ён датычны да аховы ўстаноўкі «Бук» у раёне месца пуску на поўдзень ад Снежнага. Магчыма, ён таксама каардынаваў транспартаванне «Бука» з Данецка да месца пуску і наступную эвакуацыю «Бука» з месца пуску назад у Расею.

Эдуард Машутавіч Гілазаў, пазыўны «Разань» - камандзір сепаратыстаў, які пасля збіцця прывёз чальца экіпажа «Бука», які адстаў ад калег, да свайго камандзіра Леаніда Харчанкі ў Снежным.

Алег Анатольевіч Шарпаў, пазыўны «Змей» - ідэнтыфікаваны як сепаратыст па імені Алег у перахопленай тэлефоннай размове з Леанідам «Кратом» Харчанкам ад 13:09 17 ліпеня 2014 г. У гэтай гутарцы Шарпаў пытаецца Харчанку, як дабрацца да месца на поўдзень ад Снежнага, адкуль «Бук» запусціў ракету, якая збіла MH17.

Ігар Мікалаевіч Безлер, пазыўны «Нячысцік» паспрыяўшы памылковай ідэнтыфікацыі MH17 як вайсковага самалёта.

Сяргей Сяргеевіч Паваляеў, пазыўны «Боцман».

Валерый Аляксандравіч Стэльмах, пазыўныя «Найміт» і «Бацья» ідэнтыфікаваны як асоба з пазыўным «Найміт», які паведаміў аб MH17 як вайсковым самалёце Безлеру за некалькі хвілін да збіцця.

Ігар Іванавіч Украінец, пазыўны «Мінёр» ідэнтыфікаваны як камандзір «групы мінёраў», якую згадвае Безлер у адной з перахопленых перамоваў у сувязі са збітым MH17.

Аляксандр Сяргеевіч Хадакоўскі, пазыўны «Скіф» напэўна дапамог забяспечыць транспарціроўку ўстаноўкі «Бук», якая прыбыла ў Данецк, бо, мяркуючы з праслухоўвання, ягоны намеснік Аляксандр Сямёнаў дапамагаў каардынаваць транспарціроўку «Бука» па Данецку.

Аляксандр Аляксандравіч Сямёнаў, мянушка «(Сан) Саныч» - дапамагаў забяспечыць транспарціроўку «Бука» ў Данецку.

Нагадаем, намесніца міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль раней паведамляла, што пасля таго, як імёны падазраваных у катастрофе лайнера рэйса МН17 будуць апублікаваныя супольнай следчай групай, Украіна выставіць ім абвінавачванні.