27 красавiка 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчык ААН патрабуе ўвесці санкцыі супраць прынца Савудаўскай Арабіі

Спецдакладчык ААН патрабуе ўвесці санкцыі супраць прынца Савудаўскай Арабіі
ФОТА: DAILY NEWS

У адказнасці наследнага прынца бэн Сальмана за забойства журналіста Хашогі амаль няма сумневаў.

Спецдакладчык ААН у пытанні пазасудовых пакаранняў смерцю Аньес Каламар запатрабавала ўвесці міжнародныя санкцыі супраць наследнага прынца Савудаўскай Арабіі Мухамеда бен Сальмана Аль Сауда. Гэтае патрабаванне ўтрымліваецца ў прадстаўленым Каламар у Радзе ААН правоў чалавека ў сераду, 19 чэрвеня, дакладзе аб забойстве калумніста амерыканскай газеты The Washington Post Джамаля Хашогі. Расследаванне гэтага злачынства пакуль не закончанае, піша «Нямецкая хваля»:

"Канцэнтрацыя на пошуку магчымага загаду і "дымлівага кольта" прыводзіць да чаканняў, якія, магчыма, не атрымаецца выканаць", - мяркуе спецдакладчык. Паводле ейных слоў, яна валодае "пэўнымі падказамі" на тое, што наследны прынц нясе асабістую адказнасць за гэта забойства Хашогі.

Аньес Каламар раскрытыкавала стрыманую рэакцыю міжнароднай супольнасці на гэта злачынства. Яна назвала правільнай пастанову некаторых дзяржаў аб увядзенні санкцый, але прызнала, што "санкцыі супраць 17 чалавек адводзяць у бок ад таго факту, што адказнасць за забойства нясе дзяржава". Каламар запатрабавала працягваць расследаванне, асабліва ролі бен Сальмана.

Джамаль Хашогі быў забіты ў кастрычніку мінулага года падчас наведвання генеральнага консульства Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле. Падазрэнні ў тым, што да гэтага злачынства можа быць датычны наследны прынц Савудаўскай Арабіі Сальман, не ліквідаваны дагэтуль. Справа аб забойстве Хашогі моцна падарвала міжнародную рэпутацыю Савудаўскай Арабіі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках