27 красавiка 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар брытанскай апазіцыі выступіў за другі рэферэндум па Brexit

2
Лідар брытанскай апазіцыі выступіў за другі рэферэндум па Brexit
ДЖЭРЭМІ КОРБІН
ФОТА: REUTERS

Джэрэмі Корбін падтрымаў правядзенне другога рэферэндуму пры любых абставінах.

Лідар апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін падтрымаў змены ў палітыцы адносна Brexit і правядзенне другога рэферэндуму пры любых абставінах.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Sky News.

Ценявы ўрад на чале з Корбіным сёння правёў сустрэчу, каб абмеркаваць палітыку партыі адносна Brexit. Праект стратэгіі рэкамендуе лейбарыстам падтрымаць другі рэферэндум па любому пагадненню з Брусэлем.

«Мы ўзялі на сябе абавязанні паважаць вынік рэферэндуму, і мы настойліва рыхтавалі альтэрнатыўны план для Brexit як адзінае сур'ёзнае пагадненне, якое патэнцыйна можа атрымаць падтрымку Палаты... Цяпер правільна патрабаваць, каб любое пагадненне было вынесенае на ўсеагульнае галасаванне. Гэта адпавядае палітыцы нашай канферэнцыі, якая вырашыла, што галасаванне будзе магчымым», - сказаў Корбін.

Ён дадаў, што ў бюлетэні для галасавання на рэферэндуме павінен быць рэальны выбар як для прыхільнікаў выхаду з ЕЗ, так і для тых, хто хоча застацца ў блоку.

«Я хачу пачуць вашы думкі, я пачую меркаванні прафзвязу на наступным тыдні, і тады я хачу выкласці нашы погляды грамадскасці», - сказаў Корбін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках