11 траўня 2024, Субота, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі пратэстоўцы ўварваліся ў парламент

18
У Грузіі пратэстоўцы ўварваліся ў парламент

Прэзідэнт Грузіі тым часам знаходзіцца ў Беларусі.

У Грузіі дэманстранты пачалі штурм будынка грузінскага парламента праз выступы ў ім расейскіх палітыкаў. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на Imedi.

Як паведамляецца, у чацвер, 20 чэрвеня, тысячы чалавек выйшлі на акцыі пратэсту праз выступ расейскіх палітыкаў у парламенце Грузіі. Да пратэстоўцаў таксама далучыліся прадстаўнікі розных грузінскіх апазіцыйных партый.

Адзначаецца, што ўвечары пратэстоўцы пачалі штурм будынка парламента. Натоўп дэманстрантаў спрабуе прарваць паліцэйскі кардон ля ўваходу ў парламент. Акрамя таго, некалькім дэманстрантам усё ж удалося прарвацца ва ўнутраны двор будынка.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі трох высокапастаўленых чыноўнікаў - старшыні парламента Іраклія Кабахідзе, кіраўніка МУС Георгія Гахарыя і кіраўніка СГБ Вахтанга Гомелаўры.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках