Апублікаваная песня Фрэдзі Мэрк'юры, якая лічылася згубленай
10- 21.06.2019, 21:10
- 19,409
Арыгінальная версія песні гучыць як класічная рок-опера ад Queen.
Студыя Universal апублікавала нявыдадзеную версію песні Time Waits For No One, якую Фрэдзі Мэрк'юры запісаў у 1986 годзе. Яна запісана для альбома Time і выконвалася ў аднайменным мюзікле Дэйва Кларка, сябра Мэрк'юры, піша «Нож».
Арыгінальная версія песні гучыць як класічная рок-опера ад Queen, а ў версіі ў выкананні Мэрк'юры, якая доўга лічылася страчанай, ёсць толькі клавішы і вакал.
Дэйв Кларк распавёў, што запіс быў зроблены праз некалькі месяцаў пасля канцэрту Queen на Live Aid. На яе пошукі пайшло амаль 10 гадоў, яшчэ два гады - на апрацоўку.