22 лiпеня 2019, панядзелак, 9:41
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Inform Napalm: Пад выглядам парада Расея ўвяла калоны тэхнікі і жаўнераў у Беларусь

71
ФОТА: «INFORM NAPALM»

Што адбываецца?

Падраздзяленні, узбраенне і вайсковая тэхніка Заходняй вайсковай акругі (ЗВА) Узброеных сіл РФ зайшлі на тэрыторыю Беларусі.

Паводле афіцыйных паведамленняў абаронных ведамстваў, расейскія вайскоўцы нібыта павінны браць удзел у парадзе 3 ліпеня ў Менску. Аднак перакідку зафіксавалі яшчэ ўвечары 20 чэрвеня ў Воршы. Фотафіксацыю бронетранспарцёраў БТР-82А дзяржавы-агрэсара актывісты зрабілі непадалёк Аршанскага чыгуначнага вакзала, піша «Inform Napalm».

Характэрна, што міністэрства абароны Беларусі заявіла, што расейскія вайскоўцы для ўдзелу ў парадзе прыбылі менавіта 21 чэрвеня, што, відавочна, супярэчыць пададзеным фактам.

На паведамленне прэс-службы Заходняй вайсковай акругі УС РФ і паводле наяўнай інфармацыі пра арганізацыйна-штатную структуру і склад Узброеных сіл РФ для ўдзелу ў парадзе ў Беларусь перакідваюцца вайскоўцы са складу 4-й Кантэміраўскай дывізіі (в/ч 19612, кіраванне - г. Нара-Фомінск Маскоўскай вобл.) і 27-й Севастопальскай асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 61899, пункт пастаяннай дыслакацыі - паселішча Масрэнтген, Масква). Абодва злучэнні ўваходзяць у склад новастворанага 1-га танкавага войска УС РФ.

Для ўдзелу ў парадзе ў складзе пешых і механізаваных разлікаў павінны перакінуць не менш за 300 вайскоўцаў УС РФ.

Акрамя гэтага, 3 лiпеня 2019 года ў небе над Менскам будзе выкарыстана і авіяцыя Паветрана-касмічных войскаў РФ.

ФОТА: «INFORM NAPALM»