22 лiпеня 2019, панядзелак, 3:20
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Цяжка сустрэць жыхара, які б прыязна ставіўся да палітыкі Лукашэнкі»

11
ФОТА: SVABODA.ORG

Чаму ўлады пачалі прасіць прабачэння?

Апошнім часам улады не грэбуюць папрасіць прабачэння. Палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў на «Радыё Свабода» думка, што гэта можа быць звязана, у тым ліку, з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі.

- Выбары - гэта крызіс легітымнасці. Лукашэнка гэта добра разумее. Ёсць досвед іншых краін, калі напярэдадні выбараў здавалася, што ўсё вызначана, а выбары прыносілі ўладам непрыемную нечаканасць.

Я ўспамінаю савецкія часы, калі выбары былі наогул дзіўным рытуалам. Але ўвесь дзяржаўны апарат стаяў «на вушах» падчас выбараў. Здавалася б, чаму, там ніякай апазіцыі не было і блізка. Для ўсіх, нават зусім недэмакратычных, дзяржаў выбары - гэта важная рэч.

Магчыма, у Лукашэнкі ёсць звесткі сацыялагічных апытанняў, згодна з якімі давер да органаў улады абрынуўся вельмі моцна.

Я размаўляў з людзьмі, які ў мінулым годзе ўдзельнічалі ў мясцовых «выбарах» і хадзілі па кватэрах - збіралі подпісы, агітавалі. Згодна з імі, было вельмі цяжка сустрэць жыхара, які б станоўча ставіўся да палітыкі Лукашэнкі.

Ён гэта ведае, разумее і спрабуе неяк кампенсаваць. Ну а тут яшчэ і стасункі з Расеяй дрэнныя. А раптам абрынецца расейская дапамога. А калі Расея яшчэ і паспрабуе нейкую гульню весці на выбарах, падтрымаць іншага кандыдата ці, прынамсі, інфармацыйна націснуць на Лукашэнку, як гэта было ў 2010 годзе, калі па НТВ ішоў серыял «Хросны бацька». Ёсць пэўнае напружанне.