26 красавiка 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заўтра ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне

1
На заўтра ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне

Парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду.

На 28 чэрвеня сіноптыкі абвесцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Як і сёння, у пятніцу парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды.

«28 чэрвеня, у пятніцу, у многіх раёнах краіны і ў Менску захаваецца вецер парывамі да 15–20 м/с», – апавялі сіноптыкі.

Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры

– Прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду вашаму жыллю.

– Машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэваў, а таксама слабаўмацаваных канструкцый.

– Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

– Пазбягайце дрэваў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакадаў, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Атмасферны фронт нясе ў Беларусь пахаладанне. У пятніцу чакаецца прахалоднае ветранае надвор'е, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +9... 16°С, максімальная тэмпература ўдзень +16... 23°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках