27 красавiка 2024, Субота, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры непублічныя бізнэсоўцы набіраюць сілу, карыстаючыся падтрымкай Лукашэнкі

22
Тры непублічныя бізнэсоўцы набіраюць сілу, карыстаючыся падтрымкай Лукашэнкі
СПРАВА НАЛЕВА: ЗАЙЦАЎ, АЛЕКСІН, ВЕРАБЕЙ
ФОТА: БЕЛТА

Што пра іх вядома?

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ў Балбасава пачала працаваць Асаблівая эканамічная зона «Брэміна-Ворша» - усяго толькі другая ў Беларусі пасля «Вялікага каменя». Яе рэзідэнты атрымаюць ўражальныя падатковыя льготы. Мяркуйце самі: 0% падатку на прыбытак на 9 гадоў, 0% падатку на нерухомасць на 20 гадоў, 0% падатку на дывідэнды да 2033 года...

Суўладальнікамі «Брэміно Груп» (кіроўнай кампаніі ОЭЗ) з'яўляюцца Аляксей Алексін, Мікалай Верабей і Аляксандр Зайцаў.

Гэтыя тры бізнэсоўцы маюць шэраг агульных характарыстык: уваходзяць у сотню самых паспяховых бізнэсоўцаў у краіне, блізкія да ўлады і пры гэтым вельмі непублічныя.

Udf.by распавядае пра цікавыя факты з іх біяграфіі.

Аляксей Алексін

АЛЕКСІН НА НАРАДЗЕ Ў ЛУКАШЭНКІ. СКРЫНШОТ ВІДЭА БЕЛТА

Бізнэсовец калісьці працаваў у дэпартаменце энэргарэсурсаў і нафтапрадуктаў «Белвнешторгинвеста» - кампаніі ў складзе Кіраўніцтва спраў правадыра. Затым Алексін разам з жонкай сышоў у прыватны бізнэс - да Юрыя Чыжа, з якім яны працавалі да 2012 года.

За апошні час Алексін стаў фігурантам некалькіх указаў Аляксандра Лукашэнкі. У 2017 годзе яму даверылі заняцца продажам айчыннай тытунёвай прадукцыі як на ўнутраным (сетка «Табакерка»), так і на замежным рынках.

У мінулым годзе Лукашэнка дзеля бізнэсоўца змяніў межы Менска. Для развіцця тытунёвай вытворчасці 1,48 га зямлі ў прамзоне Шабаны выключылі са складу сталіцы і перадалі Менскаму раёну.

Днямі правадыр краіны падпісаў указ «Аб дзейнасці спартыўна-стралковага комплексу», які ўрэгуляваў некаторыя аспекты дзейнасці комплексу кампаніі «Энерга-Оил», якая належыць бізнэсоўцу.

Алексін таксама вядзе справы ў банкаўскай сферы (МТБанк), у гандлі нафтапрадуктамі, у вытворчасці мясных вырабаў («Велес- Мит») і інш.

Аляксандр Зайцаў

ФОТА: TUT.BY

Імя бізнэсоўца стала шырока вядома ўсяго некалькі гадоў таму. Доўгі час наогул хавалася, хто з'яўляецца новым уладальнікам футбольнага клуба «Дынама» (Берасце). Калі Зайцаў надумаў сябе паказаць, высветлілася, што ён ужо знаходзіцца ў шэрагу самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны.

Зайцаў прызнаваўся, што быў незаўважным клеркам у нетрах апарата Саўміна. Відавочна, адзін час ён працаваў памочнікам у прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага. Затым на імя Зайцава былі зарэгістраваныя кампаніі ў ААЭ (часцей за ўсё пішуць пра Sohra Group), якія займаюцца прасоўваннем беларускай прадукцыі (трактароў, самаскідаў, грузавікоў) у краінах Персідскай затокі.

Мікалай Верабей

ФОТА: TUT.BY

Бізнэсовец быў у Беларусі ў 1985 годзе, калі выпускніка Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта забралі ў войска. Адслужыўшы, ён атабарыўся тут.

Доўгі час Верабей вёў супольны бізнес з Аляксандрам Шакуціным, набліжаным да правадыра краіны. Але некалькі гадоў назад яны падзялілі актывы. Цяпер за Вераб'ём гандаль нафтапрадуктамі («Интерсервис»), Нафтабітумны завод, «Абсолютбанк», паляўнічая гаспадарка «Чырвоны бор».

Увесну гэтага года Антыманапольны камітэт Украіны дазволіў беларускаму бізнэсоўцу купіць украінскі трубаправод для прапампоўкі дызельнага паліва ва Украіну і Вугоршчыну.

Нядаўна Мікалай Верабей даў сваё першае інтэрв'ю - праўда, на пытанні tut.by адказаў не пры сустрэчы, а пісьмова...

Год таму саўладальнікі «Бремино Груп» асабіста прэзентавалі свой праект Лукашэнку, прычым дапамагаў ім у гэтым ягоны старэйшы сын Віктар. Але і без яго прысутнасці досыць відавочна, што Алексін, Зайцаў і Верабей «не выпадковыя людзі» для ўлады. Інакш наўрад ці б ім дазволілі займацца тымі кірункамі бізнэсу, у якіх яны працуюць, і тым больш не дапамагаў бы ім у гэтым сваімі ўказамі правадыр краіны.

Відавочна, кампаньёны працягнуць вылучэнне на вядучыя ролі ў беларускім бізнэсе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках