Грыцэнка даў параду Зяленскаму
5- 30.06.2019, 21:10
- 13,465
Лідар «Грамадзянскай пазіцыі» рэкамендуе прэзідэнту Украіны склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады для кадравых пытанняў.
Ва ўмовах вайны Зяленскі павінен перш за ўсё склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады для кадравых пытанняў. Трэба разгледзець пытанне з генеральным пракурорам, міністрам абароны, міністрам замежных спраў і старшынём СБУ.
Пра гэта заявіў лідар партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоль Грыцэнка ў праграме «Суботняе інтэрв'ю», піша obozrevatel.com.
«Цяпер Зяленскаму нельга змяншаць тэмп. Я б яму раіў ініцыяваць скліканне пазачарговай сесіі Вярхоўнай Рады. Трэба разгледзець кадравыя пытанні. Не можа краіна ў стане вайны, не можа ні тэарэтычна, ні практычна, заставацца без двух ключавых міністраў - абароны і замежных спраў. Гэта войска, бяспека, дыпламатыя. Гэта салідарная санкцыйная пазіцыя і ціск на Пуціна», - адзначыў Грыцэнка.