Беларус Анатоль Гантварг выйграў міжнародны турнір у шашках
3- 5.06.2019, 21:06
- 9,817
У міжнародным турніры ў Салоў удзельнічалі 123 гульцы з 13 краін.
У шашачныя турніры Salou Open, які завяршыўся ў Гішпаніі, перамогу здабыў міжнародны гросмайстар з Беларусі Анатоль Гантварг, паведамляе БелТА. Паводле вынікаў дзевяці тураў ён набраў 14 балаў - пяць перамог і чатыры нічыіх.
Другое і трэцяе месцы дасталіся расейцам - Аляксандру Шварцману і Аляксандру Георгіеву.
Анатоль Гантварг перамог на гэтым турніры чацвёртым разам. Раней ён станавіўся пераможцам ў 1998, 2000 і 2001 гадах.
У спаборніцтвах сярод жанчын прадстаўніца Беларусі Ірына Пашкевіч здабыла срэбра - 12 балаў, перамога дасталася расейцы Матроне Нагавіцын - 13 балаў.
У міжнародным турніры ў Салоў удзельнічалі 123 гульцы з 13 краін.