27 чэрвеня 2019, Чацвер, 8:21
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Японская рэстарацыя гатавацьме сушы на аснове ДНК кліентаў

3

Порцыі будуць друкаваць на 3D-прынтары.

Японская студыя канцэптуальнага дызайну Open Meals распрацавала канцэпцыю рэстарацыі індывідуальнай кухні: для кожнага кліента стравы будуць падабраныя з улікам асаблівасцяў ягонага арганізма, піша nat-geo.ru.

Першая рэстарацыя Sushi Singularity, якая працуе паводле такога прынцыпу, павінна адкрыцца ў Токіё ў 2020 годзе. Згодна з праектам, рэзерваванне століка павінна ажыццяўляцца за два тыдні. Кліент, які замовіў столік, атрымае «міні-лабараторыю», куды ён збярэ свае ўзоры сліны, мачы і фекалій. Спецыялісты з дзвюх кампаній сферы аховы здароўя прааналізуюць інфармацыю і змогуць стварыць унікальны ідэнтыфікатар здароўя госця. На яго аснове будуць падабраныя неабходныя інгрэдыенты для страў.

«Гіперсаналізацыя стане звычайнай з'явай для сферы абслугоўвання будучыні: ведаючы асаблівасці працы кішэчніка, склад мікрафлоры і іншыя паказчыкі, можна складаць індывідуальнае меню, якое папаўняе недахоп тых ці іншых элементаў», - Open Meals.

Падаваць у Sushi Singularity будуць выключна сушы, вырабленыя на 3D- прынтары. Рабатызаваныя рукі, да якіх падключана 14 цыліндраў, насычацьмуць «базу» неабходнымі ў кожным выпадку пажыўнымі элементамі. Разам з тым у кампаніі яшчэ не вызначылі, на якой стадыі страва стане персаналізаванай, але прома-відэа ўжо існуе.