23 траўня 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крупках вызвалілі мастака Алеся Пушкіна

5
У Крупках вызвалілі мастака Алеся Пушкіна
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Суд адклалі на панядзелак.

У пятніцу ў Крупках вызвалілі мастака Алеся Пушкіна. Суд адклалі на панядзелак, інфармуе «Радыё Свабода».

Пушкіна затрымалі 6 чэрвеня падчас правядзення перформансу ў абарону беларускай мовы. У 220-ю гадавіну нараджэння расейскага паэта Аляксандра Пушкіна ён выйшаў да мясцовай крамы сеткі «Еўраопт» з некалькімі плакатамі («Беларусь у NATO», «Russia - war!» («Расея - вайна»), «Stop russian aggression on Europe»).

Праз паўгадзіны прыехалі міліцыянты, якія забралі плакаты, сцяг NATO і затрымалі мастака - зацягнулі яго сілай у аўто. У аддзяленні Алесь Пушкін правёў роўна дзень.

Месца правядзення акцыі мастак абраў невыпадкова - нядаўна ў яго адбыўся канфлікт на моўнай глебе з супрацоўнікамі як раз гэтай крамы.

Беларускі ПЭН-цэнтр распаўсюдзіў заяву, у якой патрабуе спыніць пераслед Алеся Пушкіна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках