27 красавiка 2024, Субота, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсантъ»: Лукашэнка ацаніў «Дружбу» даражэй. Ці апраўдана гэта?

1
«Коммерсантъ»: Лукашэнка ацаніў «Дружбу» даражэй. Ці апраўдана гэта?

Расейскія экспэрты сумняваюцца ў шанцах Менска атрымаць жаданую суму кампенсацыі.

Расейскія СМІ аператыўна адрэагавалі на параду Аляксандра Лукашэнкі гендырэктару «Нафтана», як патрабаваць кампенсацыю за «брудную нафту».

Аляксандр Лукашэнка ацаніў «Дружбу» даражэй, піша расейская газета Коммерсантъ і задаецца пытаннем, наколькі апраўданыя прэтэнзіі прэзідэнта Беларусі.

Выданне прыводзіць меркаванне начальніка аддзела інвестыцый «БКС брокер» Нарэка Авакяна, які мяркуе прыніжанай ацэнку ў $20 млн: «Усё-такі большая там была шкода, дакладна больш за $100 млн».

Аднак Беларусі разлічваць на шмат што не варта, упэўнены ў сваю чаргу аналітык інвесткампаніі «Фінам» Аляксей Калачоў заявіў «Коммерсанту», што «Беларусі разлічваць на многае не варта». Экспэрт распавёў, як выглядае прапанаваная расейскім бокам схема кампенсацыі страт:

- Вядома, схема, якую выбралі ў выніку, выглядае досыць пацешна. Урэгуляванне вырашылі абставіць такім чынам, што спажыўцы выстаўляюць прэтэнзіі прадаўцам, то бок нафтавым кампаніям, а тыя ўжо выстаўляюць суму кампенсацый па факце «Транснафце».

Таму апошняя накшталт не займаецца тэхнічнымі праблемамі і не асабліва затлумляецца тым, як лічыць шкоду. Гэта закладвае сістэму падвойнага фільтра.

Спачатку спажывец павінен будзе давесці сваю рэальную шкоду перад пастаўшчыкамі, а потым нафтавыя кампаніі вымушаны будуць зрабіць тое ж самае перад «Транснафтай». Таму што на тым і на іншым этапе адбудзецца ўтруска і скарачэнне агульнага аб'ёму. Увогуле, схема для кампаніі дастаткова выгадная і камфортная, на мой погляд.

Газета.ru нагадвае, што «бруд» у «Дружбе» не адзіная прэтэнзія Менска да Масквы: «Беларусь працягвае перамовы аб кампенсацыі за падатковы манеўр Расеі. Аднак у гэтым пытанні хоць трохі істотна бакі пакуль не прасунуліся».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках