27 красавiка 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вынеслі прысуд замежнаму студэнту за забойства беларуса праз дзяўчыну

У Менску вынеслі прысуд замежнаму студэнту за забойства беларуса праз дзяўчыну
РУСТАМ РАГІМАЎ
ФОТА: СЯРГЕЙ БАЛАЙ, TUT.BY

Асуджаны віну так і не прызнаў.

Суд Заводскага раёне 11 ліпеня вынес прысуд 18-гадоваму студэнту Акадэміі авіяцыі, грамадзяніну Азербайджана Рустаму Рагімаву. Маладога чалавека прызналі вінаватым у наўмысным забойстве хлопца з Менска, з якім ён канфліктаваў праз адную дзяўчыны, паведамляе tut.by.

Рустама Рагімава прызналі вінаватым у наўмысным забойстве і прысудзілі да 11 гадоў узмоцненага рэжыму. Такую пастанову сёння агучыў суддзя Алег Каляда.

Таксама абвінавачаны абавязаны выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды: па 70 тысяч - бацькам загінуламу, па 50 тысяч - ягонаму брату і бабулі.

Раней пракурорка Марына Лапавухава прасіла прысудзіць студэнта да 11 гадоў пазбаўлення волі. У спрэчках дзяржабвінаваўца падкрэсліла, што не ўбачыла ў абвінавачанага «ні ценю раскаяння».

Сям'я загінулага заявіла грамадзянскія пазовы да абвінавачанага аб кампенсацыі маральнай шкоды: блізу 100 тысяч рублёў кожнаму з бацькоў і бабулі.

«Будзеш гніць у турме, гад», - кінулі на развітанне сваякі забітага асуджанаму.

Забойства каля Акадэміі авіяцыі

Нагадаем, забойства адбылося 12 лістапада 2018 года каля Акадэміі авіяцыі. 18-гадовы студэнт Рустам Рагімаў з Азербайджана выклікаў на размову 21-гадовага Аляксея Крывашыя - слесара «Мінгазу». Яны канфліктавалі праз дзяўчыну: яна сустракалася з Аляксеем, але былы хлопец, Рустам, не хацеў адыходзіць. На сустрэчы менчука суправаджалі двое сяброў, а другога - адразу сямёра.

Паводле абвінавачання, забойства было наўмысным. Родныя Аляксея Крывашыя кажуць, што потым даведаліся: сын атрымліваў пагрозы ад Рагімава. Паводле версіі следства, у бойцы Рагімаў не менш за 10 разоў штурхнуў і ўдарыў хлопца рукамі і нагамі, а потым адзін раз нажом - гэтага хапіла, каб хлопец памёр ад вострай кровастраты.

У дзеяннях астатніх студэнтаў, якія былі там, складу злачынства не знайшлі, хоць некаторыя не адмаўляюць: таксама білі. Пра гэта казалі і сябры забітага. Аднак смерць, з высновы экспэртаў, наступіла менавіта ад удару нажом і кровастраты. Аднак сям'я забітага прасіла суд асобна даць ацэнку дзеянням іншых.

Сам фігурант віну так і не прызнаў, сцвярджаючы, што ён толькі абараняўся ад нападу, а Крывашэй напароўся на ўласны нож. Яго абарона сцвярджала, што сведкі хлусяць, а характар раненняў не даводзіць віны іх кліента. Хоць, са слоў відавочцаў, нож быў адзін - у Рагімава, і ніякага іншага на месцы здарэння не знайшлі. Больш за тое, пасля надзвычайнага здарэння ўжо ў інтэрнаце ён сам паказваў сябрам, маўляў, «вось так ткнуў». Свой нож ён спрабаваў схаваць у чужых пакоях, а ў выніку яго знайшлі ва ўнітазе - узяць з яго сляды, на жаль, не атрымалася.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках