27 красавiка 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пад Менскам з'явіўся дом з незвычайнай архітэктурай

12
Фотафакт: Пад Менскам з'явіўся дом з незвычайнай архітэктурай

Акрамя формы, ён прыкметны спалучэннем не самых распаўсюджаных у забудоўшчыкаў матэрыялаў.

Архітэктары паказалі свой новы аб'ект - дом у Койданаве з вельмі цікавай архітэктурай. Акрамя формы, ён прыкметны спалучэннем не самых распаўсюджаных у нашых забудоўшчыкаў матэрыялаў: клінкеру, металу і дрэва, піша tut.by.

Дом пабудавалі ў райцэнтры каля Менска, і ён прыкметна вылучаецца сярод тыпавой прыватнай забудовы. Найперш колерам і формай: нешта падобнае тут наўрад ці будавалі.

Пажаданне кліента было адно: ён хацеў сучасны дом, будаўніцтва якога ўклалася б у пазначаную ім суму.

Такім чынам, архітэктары атрымалі карт-бланш на рэалізацыю смелых задумак. Напрыклад, яны маглі зрабіць просты аднасхільны дах, але ім гэта падалося справай сумнай і яны зрабілі яго з нахілам яшчэ і па дыяганалі. Лінія даху дома працягваецца і ў гаспадарчай пабудове.

Фасад выкананы ў чорным колеры, які цяпер у трэндзе ў Скандынавіі. Паколькі дом аднакаляровы, ён не моцна выбіваецца з агульнай забудовы.

- З іншага боку, сваімі матэрыяламі ён не прывязаны да навакольнай забудовы. У гэтым была нашая задума. Што тычыцца фасада, то мы выкарыстоўвалі даўгавечныя і якасныя матэрыялы. Паўночны, амаль глухі бок закрывае луска з металу, паўднёвы - клінкерная цэгла з устаўкамі з дрэва, - кажуць архітэктары.

Унутраны двор ад вуліцы адгароджаны габіённым парканам, астатні перыметр закрыты секцыйнай агароджай. Від на суседнія агароды з часам закрыюць ужо высаджаныя туі. Да моманту гатоўнасці інтэр'ераў яны падрастуць і стануць суцэльнай зялёнай загараддзю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках