27 красавiка 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ян Пекла: Украіна - ключ да еўрапейскай бяспекі

6
Ян Пекла: Украіна - ключ да еўрапейскай бяспекі
ЯН ПЕКЛА
ФОТА: PR24/JW

Краіна павінна быць інтэграваная ў ЕЗ і NATO.

Экс-амбасадар Рэспублікі Польшча ва Украіне, выканаўчы дырэктар Фонду польска-ўкраінскага супрацоўніцтва PAUCI Ян Пекла заявіў, што Еўрапейскі Звяз павінен гарантаваць афіцыйнаму Кіеву перспектыву сяброўства ў ЕЗ, бо без Украіны немагчыма стварыць еўрапейскую сістэму бяспекі.

Як паведамляе «Польскае радыё», пра гэта дыпламат заявіў у Кракаве падчас свайго выступу на сходзе васемнаццатай Летняй Вышаградскай школы.

Пекла нагадаў, што Украіна цяпер з'яўляецца полем жорсткай барацьбы супраць Расеі, якая спрабуе ператварыць усходнюю мяжу Еўропы ў «чорную дзірку».

«Расея спрабуе Украіну заваяваць і стварыць такую сітуацыю, каб Захад спыніў сур'ёзна ўспрымаць Украіну, каб Украіна засталася ў сферы ўплыву крамлёўскай улады», - заявіў экс-пасол.

У той жа час Пекла адзначыў неймаверныя намаганні пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, якому ўдалося «змяніць усю геапалітыку» ў рэгіёне.

«Україна здолела зрабіць яшчэ сёе-тое абсалютна надзвычайнае. Напраўду, у апошні момант прэзідэнт Пятро Парашэнка дапамог стварыць Праваслаўную царкву Украіны, якая стала легальнай, і перастала быць кананічнай Царквой, якая была ва Украіне ва ўладзе Маскоўскага патрыярхату. Гэта мяняе ўсю геапалітыку, таксама культурную і рэлігійную геапалітыку. Насамрэч, калі Украіну аддадуць Расеі, то мы атрымаем такую гнілую чорную дзірку ў Еўропе, якая можа скончыцца новай праблемай, новым узброеным канфліктам», - падкрэсліў ён.

Таму Пекла мяркуе, што ў інтарэсах Еўропы, «каб Украіна захавала перспектыву сяброўства ў Еўрапейскім Звязе, і каб Украіна атрымала таксама План дзеянняў па сяброўству ў NATO».

Дыпламат нагадаў, што Украіна - «гэта вялікі рынак і гэта ключ да бяспекі Еўропы».

"У дадатак, гэта, з пункту гледжання інтарэсаў Польшчы, насамрэч наш найважнейшы сусед, важкі хаўруснік, у тым ліку на ўсходняй мяжы ЕЗ. І без гэтай Украіны цяпер, ужо пасля таго, што здарылася, немагчыма стварыць еўрапейскую сістэму бяспекі», - адзначыў Пекла.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках