«Амерыку ганім, Украіну ганім, а ў саміх...»
8- 12.07.2019, 19:47
- 19,505
Як расейская пенсіянерка-праўдалюбка стала крытыкам Пуціна.
У дачыненні да жыхаркі расейскага Зеленадольска Зайтуны Каратковай склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні - яе абвінавачваюць у парушэнні закона аб мітынгах, паведамляе «Новое время».
"Знаходзячыся на адрасе: г. Казань, каля помніка М.М. Вахітава, парушыла устаноўлены парадак арганізацыі альбо правядзення збору, мітынгаў, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання", - гаворыцца ў пратаколе, які ёсць у распараджэнні рэдакцыі Idel.Рэаліі.
Са слоў Каратковай, гаворка ідзе пра першамайскі мітынг партыі "Камуністы Расеі", на якім яна раскрытыкавала ўладу і Уладзіміра Пуціна.
Цяпер ёй пагражае штраф ад 10 да 20 тысяч рублёў або абавязковыя працы на тэрмін да 40 гадзін.
11 ліпеня гарадскі суд пастанавіў выселіць Караткову з дому ў гістарычным квартале горада Палукамушкі. 9 ліпеня ў гістарычным квартале адбыўся шосты пажар за апошнія два месяцы. Дамы ў Полукамушках прызнаныя аварыйнымі. Улады абяцалі не руйнаваць іх, а захаваць, як адзін з нямногіх гістарычных і архітэктурных помнікаў у горадзе.
Раней Зайтуну выклікалі ў гарадскую пракуратуру для размовы аб яе выступе на мітынгу 1 траўня ў Казані.