29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп здзейсніць двухдзённы візіт у Польшчу

3
Дональд Трамп здзейсніць двухдзённы візіт у Польшчу

Прэзідэнт ЗША прыедзе ў Польшчу з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

«Не адзін дзень, а два будзе доўжыцца візіт амэрыканскага прэзідэнта Дональда Трампа ў Польшчы», - пра гэта выданне Rzeczpospolita даведалася з неафіцыйных крыніц, перадае polskieradio.pl.

1 верасня будзе адзначацца 80-я гадавіна пачатак Другой сусветнай вайны. Самым важным госцем урачыстасцяў будзе прэзідэнт ЗША. Раней планавалася, што Трамп прыбудзе ў Польшчу 1 верасня і ў гэты ж дзень адляціць. Аднак гэтыя звесткі ўжо неактуальныя: амэрыканскі лідэр правядзе ў Польшчы два дні - 31 жніўня і 1 верасня.

Праграма візіту пакуль яшчэ невядомая, але гаворыцца пра тое, што Дональд Трамп возьме ўдзел у памятных дзеях у Варшаве, а не на Вестэрплятэ ў Гданьску. Магчыма, што ён таксама наведае нейкае месца, дзе дыслакуюцца амэрыканскія вайскоўцы.

Выданне падкрэслівае, што ў польскай сталіцы адбудзецца ўжо чацвёртая сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Польшчы - Дональда Трампа і Анджэя Дуды.

Польская старана чакае, што на ўрачыстасці з нагоды 80-х угодак пачатку Другой сусветнай вайны прыбудуць шматлікія высокапастаўленыя асобы. Прэзідэнт Дуда запрасіў генеральных сакратароў ААН і NATO, лідэраў краін Еўрапейскай уніі, а таксама краін Усходняга партнёрства, - піша Rzeczpospolita ў артыкуле «Прэзідэнт Трамп будзе даўжэй».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках