Дым ад пажару на складзе Wildberries расцягнуўся на 250 кіламетраў
3- 18.07.2026, 21:44
- 4,308
Вялізнае воблака ўжо падбралася да мяжы Арлоўскай вобласці.
Дымавое воблака ад пажараў у Падмаскоўі, дзе ў суботу беспілотнікамі быў атакаваны лагістычны хаб Wildberries, расцягнулася на 250 км і ўпрытул наблізілася да мяжы Арлоўскай вобласці, выплывае з дадзеных NASA.
Воблака плошчай каля 18 тысяч кв. км, якое змяшчае, у тым ліку, дробнадысперсныя часціцы і аэразолі, заняло каля траціны тэрыторыі Калужскай вобласці (уключаючы Калугу), невялікія ўчасткі Тульскай вобласці (уздоўж усёй мяжы з Калужскай), а яго ніжняя канцоўка знаходзіцца на адлегласці ўсяго 15 км ад Арлоўскай вобласці, як сведчаць дадзеныя датчыка пажараў NASA FIRMS па стане на 21:08 па Мінску.

Акрамя лагістычнага парку Wildberries у Электрасталі, найбуйнейшага хаба галоўнага расійскага маркетплэйса, пад удар БПЛА ў суботу таксама трапіла нафтабаза ў Нагінску. На яе тэрыторыі знаходзяцца 24 рэзервуары для захоўвання бензіну, дызпаліва і авіякерасіну агульным аб'ёмам 11,5 тысячы кубаметраў.