29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За якую суму беларусы могуць купіць аўто з Кітая на другасным рынку?

2
За якую суму беларусы могуць купіць аўто з Кітая на другасным рынку?

Журналісты падрабязна вывучылі цэны.

Кітайскія рэчы маюць складаны лёс: калі з імі ўсё добра, гэта ўспрымаецца як належнае, калі нешта зламалася - значыць, гэта "кітайскі хломазд". Асобна стаяць аўтамабілі, на куплю якіх наважыцца далёка не кожны аўтааматар: адсюль і параўнальна невысокі кошт на другасным рынку. Сайт abw.by наваэыў вывучыць гэта падрабязней.

Пачнем пошукі кітайскіх аўто паводле альфабэту - першай у спісе выяўляецца марка BYD. Пра сэдан F3 2008 года з 1,6-літровым рухавіком прадавец піша: "Абсалютна звычайны аўтамабіль, нягледзячы на тое, што кітайскі. Верай і праўдай робіць для мяне сваю справу: перавозіць з пункту А ў пункт Б. У абслугоўванні не дарагі і зусім не эксклюзіўны".

Каб эксклюзіўнасць не адпуджвала, уладальнік паведамляе, што BYD - гэта напраўду 80% Toyota Corolla 120. З праведзеных работ адзначаны капітальны рамонт рухавіка ў 2015 годзе ("Вітанне былым уладальнікам з Расеі"), замена счаплення ў 2018-м і тэхнічнае абслугоўванне ў чэрвені 2019-га. Заган аўтамабіль не пазбаўлены: "кодаб з "жукамі" па беражках, аркі (парогі і спод перавараныя у працэсе валодання), стырнавая рэйка падцякае (сальнік, сачу, падліваю пакуль), крыху хібаў у электрыцы не ўплывае на рух". Кошт BYD - $ 2850.

Зусім трохі праехаў Changan CS35 2017 года з механічным блокам перадач і 1,6-літровым рухавіком. З моманту набыцця ў салоне ў лютым 2018 года праезд склаў 27 тысяч км. "Торг пры аглядзе. Адзін ўладальнік. Ашчадная эксплуатацыя", - лаканічна піша прадавец. Кошт красовера - $ 10’700.

Яшчэ адзін красовер з кітайскім радаводам - Chery Tiggo. За аўто 2007 года з 2, 4-літровым рухавіком, механікай і праездам 235 тысяч км прадавец не супраць атрымаць $3200. "Нармальны стан. Новыя пярэднія амартызатары, гамавальныя дыскі, калодкі. Салон чысты, ручны гамавальнік спраўны, - даецца кароткая характарыстыка аўто. Сярод хібаў, як няцяжка здагадацца, адзначаны кодабў, да якога "ёсць пытанні". Пры гэтым парогі, аркі і дно пытанняў выклікаць не маюць.

"Цалкам у спраўным стане. Падвеска, матор без праблем, эканамічны, ёмісты, жвавы" - так апісаны Chery Bonus 2011 года з 1,5-літровым рухавіком і "механікай". Праезд аўто - 61 тысяч км. Аб стане кодаба прадавец не прыняў за патрэбнае паведамляць што-небудзь асобна, таму рэальнае становішча спраў выявіць толькі агляд. Кошт яшчэ даволі маладога паводле беларускіх мерак аўто невялікі - $ 3299.

Максімальна сціслы прадавец Hafei Saibao 2007 года з 1,6-літровым рухавіком, механікай і заяўленым праездам 175 тысяч км. "Добрая машына на кожны дзень. Ні разу не падводзіла", - пазначана ў аб'яве. Аўтамабіль ацэнены на $ 4000, пры гэтым чысты продаж уладальніка не цікавіць - ён хоча на што-небудзь памяняцца. На што? Гэтае пытанне будзе разглядацца ў індывідуальным парадку ў залежнасці ад прапаноў.

З " козыраў" заходзіць прадавец Great Wall Safe 2008 года з 2,2-літровым рухавіком, поўным рухачом, і "механікай". "Кодаб у ідэальным стане. "Жукоў" і ржы няма! Пафарбаваны (з разборкай) у Rapter. Дно, схаваныя паражніны, рама апрацаваныя Dinitrol (абнаўляецца штогод)", - пазначана ў аб'яве.

Акрамя гэтага, прадавец паведамляе аб нядаўнім рамонце падвескі, замене калодак і дыскаў, помпы, двух радыятараў і глушыльніка. Стан электрыкі, матора і скрынкі абяцаны "без праблем". З мінусаў - пацёртыя чахлы на крэслах і няспраўны замок пятых дзвярэй. Кошт Great Wall - $ 4500.

На $ 5700 ацэнены "аналаг Mazda 6" у асобе FAW Besturn 2012 года з 1,6-літровым рухавіком і "аўтаматам". Рэцэпт поспеху просты: "рухавік Volkswagen 1.6 i, японскі блок Aisin, 6-ступенная гідратрансфарматарная, хадавая частка -Mazda 6 GG, у выдатным стане, абслужаны".

У апісанні асобна адзначаецца камплектацыя аўто: салон з бэжавай скурай без пацёртасці, кандыцыянер, круіз-кантроль, мультыстырно, сабвуфер, люстэрка задняга агляду з індыкацыяй парктроніка, ціску ў шынах і гучнай сувязі, а таксама штатны танаваны люк з двума рэжымамі адкрывання.

Ёсць сярод "кітайцаў" і мінівэны: да прыкладу, JAC M1. Адзін з асобнікаў 2009 года з 2,4-літровым рухавіком і механікай акурат выстаўлены на продаж. "З'яўляюся другім уладальнікам, аўтамабіль выкарыстоўваўся толькі ў Беларусі. Прадаю з сямейных абставін. Самаход з'яўляецца аналагам Hyundai H1 (Starex), пасуюць дэталі ад Santa Fe, KIA Sorento. На аўтамабілі ўсталявана ГБА-4", - піша прадавец.

У аб'яве таксама ёсць вялікі спіс замененых запасных частак і праведзеных работ, што як нельга лепш замяняе фразу "за самаходам сачылі". Пры ўмове куплі без торгу частку запчастак прадавец ахвочы аддаць пакупніку: гэта будуць ГРМ, помпа, нацягвальнік, аліва і тросік гамавальніка. Кошт JAC - $ 9095.

Скончым пералік адным з самых дарагіх аўто - DongFeng AX7 2018 года з 2-літровым рухавіком і аўтаматыкай. Праезд – толькі 13 тысяч км. Прадавец не спяшаецца выдаваць прычыны продажу і акцэнтуе ўвагу на іншых рэчах.

"Сабраны красовер на шасі Honda CR-V, якое кітайцы купілі ў японцаў паводле ліцэнзіі. Платформа зазнала пэўную мадэрнізацыю - яе проста падоўжылі. Пад капотам базавай мадыфікацыі хаваецца ліцэнзійны французскі матор RFN. Гэты агрэгат - двухлітровы 16-клапанная "чацвёрка". Яе аддача роўная 147 КС, а момант 200 Нм дасягаецца пры 4000 аб/хв. Усё гэта спалучаецца з 6-ступенным "аўтаматам" Aisin", - пазначана ў аб'яве. Кошт DongFeng - $ 17’000.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках