20 красавiка 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі біблейны горад Секелаг

Археолагі знайшлі біблейны горад Секелаг

Даследчыкі здалелі выявіць паселішча часоў караля Давіда.

Міжнародная суполка археолагаў на чале з прафесарам Ёзэфам Гарфінкелем з Габрэйскага ўніверсітэта заявіла аб тым, што яна здалела выявіць паселішча часоў караля Давіда, якое можа быць руінамі біблейнага места Секелага. Як паведамляе zn.ua са спасылкай на Naked science, даследнікі праводзілі раскопкі на тэрыторыі на поўдні Ізраіля з 2015 года.

Секелаг - горад-форт, які згадваецца ў Кнізе Валадарстваў, часцей за ўсё ў Кнізе Самуэля. Менавіта ў Секелаг уцёк малады Давід са сваімі прыхільнікамі ў пошуках сховішча ад Саўла, заснавальніка адзінага Ізраільскага валадарства. Прытулак яму даў філістымскі кароль Анхус.

Места граў ролю цытадэлі пры наездах гешурытаў, гірзітаў і амалікіцянаў. Пасля амалікіцяне разбурылі і спалілі горад, а насельніцтва паняволілі.

У першым пласце навукоўцам выпала знайсці рэшткі места філістымлян, якое датуецца прыкладна ХІ-ХІІ стагоддзямі. Там навукоўцы выявілі каменныя збудаванні з рознымі рэчамі побыту, напрыклад, каменныя і металічныя пасудзіны, падобныя да начыння, знойдзенага ў іншых гарадах філістымлян.

У другім пласце, які размяшчаўся над рэшткамі паселішчы, было знойдзена іншае паселішча, якое, мабыць, было знішчана пажарам. У сутарэннях археолагі знайшлі дзясяткі пасудзін, прызначаных для захоўвання алею і віна, міскі і збаны, выкананыя ў стылі, характэрным для часоў уладарання Давіда. На думку навукоўцаў, знаходкі можна дапасаваць да посуду, выяўленага раней пры раскопках у Хірбет-Кеяфе: яго атаясамліваюць са старажытным местам Шаараімам з Бібліі.

"Ва ўсіх іншых месцах, дзе спрабавалі знайсці Секелаг, не было пераемнасці паселішчаў філістымлян і пабудоў часоў Давіда. У Хірбет аль-Раі мы бачым сведчанні абодвух паселішчаў", - заявілі даследнікі.

На карысць гэтай гіпотэзы кажа таксама тое, што ў самой назве "Секелаг" не семіцкія, а філістымскія карані.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках