27 красавiка 2024, Субота, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пяст» перад гульнёй з БАТЭ пацярпеў паразу ў польскім Суперкубку

2
«Пяст» перад гульнёй з БАТЭ пацярпеў паразу ў польскім Суперкубку

Барысаўскі клуб напярэдадні распляжыў жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 4:1.

Польскі «Пяст» перад другой гульнёй з барысаўскім БАТЭ пацярпеў разгромную паразу ў матчы за Суперкубак Польшчы. У фінальным паядынку каманда з Глівіцэ сустракалася з гданьскай «Лехіяй», уладальніцай Кубка краіны. У выніку «Пяст» разгромна саступіў - 1:3, паведамляе "Еврорадио".

БАТЭ напярэдадні атрымаў перамогу ў 15 туры чэмпіянату Беларусі - перамог жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 4:1.

Матч у адказ у межах першага этапа кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 17 ліпеня ў Глівіцэ, пачатак а 20:00. Першы матч БАТЭ і «Пяст» правялі на «Барысаў-Арэне» 10 ліпеня і тады гульня скончылася з лікам 1:1. Цяпер каманды будуць змагацца за выхад у другое кола кваліфікацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках