10 траўня 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Ягор Герасімаў падняўся на 30 пазіцый рэйтынгу АТП

Беларус Ягор Герасімаў падняўся на 30 пазіцый рэйтынгу АТП
ЯГОР ГЕРАСІМАЎ
ФОТА: TENNIS.BY

Апублікаваны новы рэйтынг асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.

15 ліпеня апублікаваны абноўлены рэйтынг АТП (Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў). У лідарах серб Новак Джокавіч, у топ-5 змен не адбылося. Расеец Карэн Хачанаў падняўся з дзявятага на восьмае месца, Данііл Мядзведзеў упершыню ў кар'еры ўвайшоў у топ-10, піша pressball.by.

Найлепшы з беларусаў – Ягор Герасімаў, які падняўся на трыццаць пазіцый і цяпер займае 137 месца.

Рэйтынг АТП. Становішча на 15 ліпеня

1 (1). Новак Джокавіч (Сербія) – 12415 балаў

2 (2). Рафаэль Надаль (Гішпанія) – 7945

3 (3). Роджэр Федэрэр (Швэйцарыя) – 7460

4 (4). Дамінік Цім (Аўстрыя) – 4595

5 (5). Аляксандр Звераў (Нямеччына) – 4325

6 (6). Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) – 4045

7 (7). Кей Нісікоры (Японія) – 4040

8 (9). Карэн Хачанаў (Расея) – 2890

9 (10). Фабіа Фаньіні (Італія) – 2758

10 (13). Данііл Мядзведзеў (Расея) – 2625...

137 (167). Ягор Герасімаў (Беларусь) – 400...

141 (138). Ілля Івашка (Беларусь) – 389...

265 (261). Уладзімір Ігнацік (Беларусь) – 166...

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках