27 красавiка 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падоўжыла эмбарга на тавары з Расеі

1
Украіна падоўжыла эмбарга на тавары з Расеі

Кабінет Міністраў Украіны ўвёў таксама новыя абмежаванні супраць РФ.

Украіна падоўжыла забарону на ўвоз расейскіх тавараў, уведзеную ў 2015 годзе ў адказ на расейскія абмежаванні. Адпаведная пастанова апублікаваная на сайце Кабінета Міністраў, паведамляе gordonua.com.

Кабмін унёс змены ў прынятую 30 снежня 2015 года пастанову пра забарону ўвозу ва Украіну расейскіх тавараў і падоўжыў дзеянне эмбарга да 31 снежня 2020 года.

Расея з 2016 года скасавала рэжым зоны свабоднага гандлю ў дачыненні да Украіны і ўвяла харчовае эмбарга. Гэтая пастанова кіраўніцтва РФ стала рэакцыяй на пачатак дзеяння з 1 студзеня зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам. Украінскія ўлады ў адказ увялі люстраныя гандлёвыя санкцыі супраць РФ, якія штогод пераглядаюцца і дапаўняюцца.

10 красавіка 2019 года Кабінет Міністраў Украіны ўхваліў пашырэнне пераліку тавараў з Расеі, на пастаўку якіх ва Украіну ўведзенае эмбарга. У санкцыйны пералік унеслі банкі для кансервавання, фармалін, спружыны для калясак грузавых вагонаў і г.д.

У адказ на пастанову ўкраінскага Кабміна 18 красавіка на пасяджэнні ўрада прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расея забараняе экспарт нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну. Паводле ягоных словаў, з 1 чэрвеня нафту, нафтапрадукты і вугаль можна будзе завезці пры наяўнасці адпаведнага дазволу.

15 траўня Украіна ўвяла забарону на ўвоз расейскага цэменту і фанеры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках