27 красавiка 2024, Субота, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскім рынку нерухомасці адбыліся рэзкія змены

6
На менскім рынку нерухомасці адбыліся рэзкія змены

Попыт на сталічныя кватэры ўпаў на 20%.

У першай палове 2019 года ў Менску было заключана амаль на 20% менш угодаў пра набыццё-продаж кватэраў, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Але ў другім паўгоддзі эксперты чакаюць ажыўлення рынку, піша «Штодзённік».

Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва, за першую палову 2019 года ў Менску было заключана 6883 пагадненні пра набыццё-продаж кватэраў, што на 19,6% менш, чым за аналагічны перыяд 2018 года (8556 угодаў).

Самае істотнае падзенне рынку адбылося ў першым квартале года, калі попыт упаў адразу на 32%. Гэта адбылося праз рост кошту квадратнага метра і кошт пазыковых сродкаў, пасля таго, як банкі чарговы раз паднялі стаўкі ў крэдытах і зрабілі больш жорсткімі ўмовы іх выдачы.

Аднак ужо ў красавіку рынак нечакана выраўняўся да ўзроўню 2018 года. Але гэта быў толькі кароткачасовы ўсплёск актыўнасці, пасля якога рынак зноў пачаў асядаць, хоць ужо і не так істотна, як у першым квартале.

Эксперты ўпэўненыя, што рынак сталічных кватэраў і далей будзе асядаць, хоць рэзкіх паніжэнняў попыту, як у першым квартале, наўрад ці варта чакаць. Некаторыя банкі ўжо заявілі змякчэнні ўмоваў выдачы крэдытаў і нават пайшлі не нязначнае зніжэнне адсоткавых ставак у жыллёвых крэдытах, што павінна стымуляваць попыт, але не істотна. Паводле вынікаў 2019 года, рынак у любым выпадку будзе ніжэйшы за ўзровень 2018 года, але гэтае адставанне, хутчэй за ўсё, скароціцца напалову ў другім квартале.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках