27 красавiка 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Баранавічах замянілі расейскамоўны знак «Міліцыя» на беларускамоўны

10
Фотафакт: У Баранавічах замянілі расейскамоўны знак «Міліцыя» на беларускамоўны

Гэтага дабіўся «Моўны інспектар» з Гомеля.

Дарожны знак памянялі на вуліцы Леніна. Гэтага дабіўся «Моўны інспектар» з Гомеля юрыст Ігар Случак, піша intex-press.by.

Раней Случак накіроўваў заяву ў Баранавіцкі аддзел ДАІ. Ён звярнуў увагу на тое, што ў адпаведнасці з ПДР згаданы знак павінен быць выкананы толькі па-беларуску.

Юрысту прыйшоў адказ. У ім гаворыцца, што знак з расейскамоўным надпісам будзе дэмантаваны, а замест яго да 16 ліпеня з'явіцца знак з беларускамоўным надпісам.

Ігар Случак апавёў, што ліст пра змену знака быў скіраваны ў рамках акцыі «Беларускім вуліцам – шыльды па-беларуску!» ад ініцыятывы «Умовы для мовы».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках