27 красавiка 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя заявіла аб парушэнні паветраных межаў самалётам РФ

12
Фінляндыя заявіла аб парушэнні паветраных межаў самалётам РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Інцыдэнт адбыўся раніцай 17 ліпеня.

Фінляндыя абвінаваціла Расею ў парушэнні сваёй паветранай прасторы над Фінскай затокай, піша zn.ua.

Са слоў экспэрта Мінабароны Фінляндыі Крысціяна Валкуры, інцыдэнт адбыўся паблізу Парвоа раніцай серады, 17 ліпеня. Расейскі самалёт заляцеў на фінскую тэрыторыю больш чым на кіламетр углыб.

«Самалёт правёў на фінскай тэрыторыі прыкладна дзве хвіліны і заляцеў больш чым на кіламетр ад мяжы», - заявіў ён.

Выданне адзначае, што гэта ўжо другое парушэнне паветранай прасторы ў 2019 годзе. У красавіку партугальскі самалёт уварваўся на фінскую тэрыторыю ў Кірканумі, непадалёк ад мыса Упініемі. Летась падобных парушэнняў не было зарэгістравана ніводнага.

У студзені самалёт ВПС Фінляндыі быў узняты па трывозе для перахопу расейскіх знішчальнікаў Су-27, якія знаходзіліся ў міжнароднай паветранай прасторы над Фінскай затокай. Тады ж узброеныя сілы Швэцыі заявілі аб парушэнні паветранай прасторы краіны расейскімі вайсковымі самалётамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках