27 красавiка 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Бекалюк: Запуск завода АБК можа стварыць столькі праблем, што страшна нават падумаць

7
Дзмітрый Бекалюк: Запуск завода АБК можа стварыць столькі праблем, што страшна нават падумаць

Улады не гатовыя прымаць пастановы.

Ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці зноў запрасілі на сустрэчу з прадстаўнікамі аблвыканкаму. Сустрэча адбылася 17 ліпеня і не прынесла рэальных вынікаў. Гэта была ўжо другая сустрэча прадстаўнікоў абласной улады і супраціўнікаў запуску завода, гэтым разам яна прайшла без удзелу кіраўніка вобласці Анатоля Ліса.

Са слоў супраціўнікаў завода, з якімі пагутарыў карэспандэнт belsat.eu, пасля сустрэчы стала вядома, што аблвыканкам заняў чакальную пазіцыю да вынясення пастановы трэцяй экалагічнай экспэртызы 19 ліпеня. Удзельнікі сустрэчы мяркуюць, што галоўнае пытанне, якое хвалюе прадстаўнікоў аблвыканкама, гэта колькасць людзей, якія выходзяць у нядзелю карміць галубоў.

«Галоўны вынік сустрэчы з абласной уладай наступны - мы паведамілі ім звесткі, што ўлады дазволілі будаўніцтва завода ў прадмесці Берасця нягледзячы на рэпутацыю гэтага чалавека. Ніхто не аналізаваў вытворчую дзейнасць Лемяшэўскага ў Ваўкавыску, Пінску і Белаазёрску. Улады не ацанілі ўсе магчымыя праблемы, звязаныя з будаўніцтвам завода і такім чынам паўнапраўным кантролем за гэтай вытворчасцю», - сказаў «Белсату» Дзмітрый Бекалюк, адзін з лідараў пратэстнага руху супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Дзмітрый прааналізаваў усе адказы, якія паступаюць на звароты ініцыятыўнай групы ў дзяржаўныя структуры, і бачыць поўную разгубленасць і бездапаможнасць асоб, абавязаных прыняць пастанову аб поўным закрыцці завода.

«Поўны запуск завода можа стварыць столькі праблем, што страшна нават падумаць, ёсць варыянты усё гэта спыніць, ёсць магчымасці выкарыстання пабудаваных вытворчых плошчаў - для гэтага трэба прыняцце па пастаноў дзяржаўнага ўзроўню. Прамаруджванне прыняцця пастаноў аб заводзе можа толькі напаліць сітуацыю», - заявіў Бекалюк.

Цяпер берасцейскі завод АКБ не працуе. У мінулую нядзелю «карміць галубоў» у Берасці выйшла блізу 150 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках