27 красавiка 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронца «дармаедаў»: Прыходзіцца бараніць сваё права на масавыя мерапрыемствы

2
Абаронца «дармаедаў»: Прыходзіцца бараніць сваё права на масавыя мерапрыемствы
Марыя Тарасенка

Марыя Тарасенка распавяла пра драматычную барацьбу і абсурд уладаў.

У Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд першай апеляцыйнай скаргі Марыі Тарасенкі на пастанову суда Добрушскага раёна аб забароне шэсця супраць адноўленага дэкрэта «Аб дармаедах», паведамляе «Радыё Рацыя».

Заяўніца, актывістка незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Марыя Тарасенка, заяўляе, што імкнецца выкарыстаць усе прававыя механізмы для барацьбы з антыканстытуцыйным дэкрэтам.

«Гэта вельмі цікавая і сур'ёзная праблема. Нават не столькі сур'ёзная, колькі драматычная і па многіх момантам яна проста абсурдная. І даводзіцца ў такім выглядзе гэта даказваць праз суд сваё неад'емнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў», - кажа Марыя Тарасенка.

Адкрытае судовае пасяджэнне паводле справы Марыі Тарасенкі пачнецца 18 ліпеня а 11.30 у Гомельскім абласным судзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках