27 красавiка 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка паскардзіўся, што Расея закрыла выхад на рынак «Гомсельмашу»

33
Сямашка паскардзіўся, што Расея закрыла выхад на рынак «Гомсельмашу»
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Беларускі амбасадар у РФ распавёў пра новую «гандлёвую вайну».

На расейскім рынку не павінны быць дыскрымінацыі беларускай прадукцыі. Пра такую заяву беларускага амбасадара ў Расеі Уладзіміра Сямашкі паведамляе БелТА.

Пры гэтым амбасадар заявіў, што на расейскім рынку існуе дыскрымінацыя беларускай прадукцыі. Як прыклад ён згадаў, што летась зменшыліся пастаўкі малака з Беларусі ў Расею і сёлета такая сітуацыя захоўваецца. Для 62 беларускіх малочных прадпрыемстваў сёння расейскі рынак закрыты цалкам або часткова. У такой жа сітуацыі аказаліся блізу 40 мясаперапрацоўчых і восем рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў. «Гэта нонсэнс, так не павінна быць. Наш прадукт нармальны і мае адпаведную і заслужаную рэпутацыю на расейскім рынку», - абурыўся дыпламат.

Ёсць праблемы і з пастаўкамі беларускай тэхнікі ў Расею. Напрыклад, на 40% знізіўся экспарт «Гомсельмаша». «Абсалютна канкурэнтаздольная прадукцыя, але ёсць бар'еры», - канстатаваў Сямашка.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках