26 красавiка 2024, Пятніца, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Cамі лекары кажуць, што беларускія аналагі лекаў горшыя»

14
«Cамі лекары кажуць, што беларускія аналагі лекаў горшыя»
ФОТА: АЛЯКСЕЙ БУЛАТАЎ

Ці давяраюць беларусы айчынным прэпаратам?

Міністэрства аховы здароўя прапанавала беларусам даслаць фота чэкаў на лекі, набытых за мяжой, калі іх кошт адрозніваецца ад коштаў на аналагічныя прэпараты ў Беларусі. Прапанова выклікала вострую рэакцыю жыхароў нашай краіны і спарадзіла больш пытанняў, чым адказаў.

Адно з іх - ці давяраюць беларусы айчынным прэпаратам.

«Радыё Свабода» задала гэтае пытанне на вуліцах Менска.

«У нас дорага. А за мяжой удвая танней. Так, амаль удвая».

«Купляла ў Літве некалькі разоў. У Францыі купляю тое, што мне падабаецца».

«Мне прыйшлося купляць лекі. Але ў Беларусі я не знайшла таго, што мне трэба было. Мы ездзілі ў Маскву».

«Калі ты вып'еш, менавіта замежныя лекі, адчуваеш сябе лепш».

«Да беларускіх пакуль не прывыкла, карыстаюся імпартнымі».

«Неяк еўрапейскай фармацэўтыцы больш давяраю».

«Беларускія мне не дапамагаюць, яны нейкай іншай якасці».

«Cамі лекары кажуць, што беларускія аналагі лекаў горшыя», - заявілі суразмоўцы «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках