27 красавiка 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўдавы Рыгора Барадуліна велізарная запазычанасць за электрычнасць

17
Ва ўдавы Рыгора Барадуліна велізарная запазычанасць за электрычнасць
ВАЛЯНЦІНА І РЫГОР БАРАДУЛІНЫ
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Валянціне Барадулінай адключылі святло.

Валянціне Барадулінай, удаве класіка беларускай літаратуры, паэта Рыгора Барадуліна, патрэбная дапамога. У яе ўтварылася вялікая запазычанасць за камунальныя паслугі. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў журналіст Глеб Лабадзенка, піша tut.by.

- У Валянціны Міхайлаўны Барадулінай склалася непрыемная сітуацыя - адключылі святло, ужо тыдзень яна сядзіць у цемры. Лядоўня размарозілася, пліта электрычная - таксама карыстацца немагчыма, гарбаты не пап'еш. Запазычанасць за святло - 917 рублёў, - напісаў Лабадзенка.

Дапамагчы Валянціне Барадулінай можа кожны чытач праз сістэму АРІП. Неабходна выбраць сістэму АРІП - Камунальныя аплаты - электра-, цеплазабеспячэнне - Менск - Менскае МРА - Эл. энэргія (аплата без базы) - увесці асабісты нумар 451 831 132. Пасля гэтага праверыць звесткі абанента, увесці суму і аплаціць.

- Не бойцеся, што мы разам аплацім лішняе, наперад. Улічваючы сітуацыю, гэта будзе нават лепей, - напісаў Лабадзенка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках