27 красавiка 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прапанавалі абмежаваць выезд за мяжу экс-супрацоўнікам ФСБ

9
У Расеі прапанавалі абмежаваць выезд за мяжу экс-супрацоўнікам ФСБ

Такім чынам іх хочуць абараніць ад затрыманняў.

Група расейскіх дэпутатаў унесла ў Дзярждуму законапраект аб часовым абмежаванні права на выезд з Расеі былых супрацоўнікаў Федэральнай службы бяспекі, калі за мяжой ім пагражае небяспека, паведаміў адзін з аўтараў ініцыятывы, кіраўнік думскага камітэта бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі Васіль Піскароў, паведамляе «Інтэрфакс».

«У выпадках, калі існуе небяспека непрыязных дзеянняў у дачыненні да былога супрацоўніка органаў бяспекі з боку дзяржаўных органаў замежных краін, а таксама правакацый і актаў гвалту з боку злачынных груп, выезд за мяжу для яго можа быць абмежаваны. Асабліва гэта тычыцца тых, хто ўдзельнічаў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, у спыненні наркатрафіку, гандлю зброяй, іншых асабліва цяжкіх злачынстваў. У адпаведнасці з прапанаванай папраўкай у заканадаўства, такое абмежаванне можа быць уведзенае на тэрмін да пяці гадоў», - цытуе Піскарова «Інтэрфакс».

З ягоных слоў, ёсць прыклады, калі падчас знаходжання за мяжой праваахоўныя органы шэрагу краін затрымліваюць і прыцягваюць да крымінальнай адказнасці расейскіх грамадзян выключна за факт праходжання імі ў мінулым службы ў органах бяспекі. «Таму мы абавязаныя ўжыць захады, каб іх абараніць», - адзначыў кіраўнік думскага камітэта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках