27 красавiка 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта што за 90-я?»: Мянчук зняў на відэа збіццё людзей каля крамы ў Кунцаўшчыне

31
«Гэта што за 90-я?»: Мянчук зняў на відэа збіццё людзей каля крамы ў Кунцаўшчыне

Напад адбыўся нечакана.

Чытач onliner.by Віталь сядзеў у аўто на паркоўцы каля крамы і выпадкова стаў сведкам таго, што адбылося. Паводле ягоных слоў, учора пад 21-ю гадзіну да кампаніі з пецярых мужчын падышлі двое невядомых і без слоў пачалі іх збіваць. Спачатку рукамі, а пазней і нагамі па галовах. Сведкі паведамілі ў міліцыю і выклікалі хуткую, але да гэтага моманту нападнікі ўжо паспелі разысціся.

- Кампанія з пецярых чалавек мірна размаўляла каля крамы. Так, яны былі нападпітку, але ў адэкваце, не хісталіся. Хвілін дзесяць мінула, падбягаюць два забіякі і без размоваў пачынаюць біць па галовах дваіх з гэтай кампаніі. Я паспеў зняць толькі калі нагамі пачалі дабіваць, да гэтага рукамі па галаве іх... - распавядае Зміцер.

Мужчына кажа, што звярнуўся ў міліцыю і цяпер злачынцаў ужо шукаюць. Адзін з тых, каго білі, згадзіўся расказаць, як усё было. Яго завуць Сяргей, яму 29 гадоў. Хлопец жыве ў Менску, працуе слесарам.

Ён прызнаецца, што каля крамы выпіваў разам з калегам, але прычыну нападу растлумачыць не можа. Сваю версію Сяргей распавядае з кабіны хуткай дапамогі: яго ўсё ж надумалі шпіталізаваць.

Паводле ягоных слоў, пасля працы ён надумаў выпіць піва са сваім калегам. Выпілі па бутэльцы і пайшлі яшчэ. Побач з імі на лавачцы сядзелі яшчэ два чалавекі - дарослы мужчына і ягоны сын. Яны мірна размаўлялі, ні з кім не канфліктавалі і ўжо сабраліся разыходзіцца. У гэты момант, як сцвярджае Сяргей, да іх проста падышлі і пачалі біць. Калі верыць мужчыну, ніякай прэлюдыі не было: адразу ўдары, а потым дабіванне нагамі па галаве. Ні прэтэнзій, ні тлумачэнняў.

Сяргей кажа, што адчувае сябе не вельмі добра: магчыма, у яго страсенне мозгу. Сябру таксама дасталася, але ад шпіталізацыі ён адмовіўся і адправіўся дадому.

Пачуць альтэрнатыўную версію нам з аб'ектыўных прычын пакуль не ўдалося. Ці сапраўды канфлікт пачаўся на пустым месцы, або прычына бойкі засталася за кадрам, нам невядома. У міліцыі паабяцалі ўдакладніць падрабязнасці найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках