20 жнiўня 2019, aўторак, 1:11
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Войскі РФ заўважылі ў беларускай частцы Чарнобыльскай зоны

54
Войскі РФ заўважылі ў беларускай частцы Чарнобыльскай зоны

Украінскія ваенныя правяраюць інфармацыю.

У сацыяльнай сетцы распаўсюджваецца інфармацыя аб наяўнасці паблізу ўкраінскай мяжы на беларускай частцы Чарнобыльская зоны адчужэння расейскіх войскаў, паведаміла 20 ліпеня ў Facebook прэс-служба 61-й асобнай пяхотнай егерскай брыгады Узброеных сіл Украіны.

У брыгадзе заявілі, што ўжо давялі «да камандавання ўсіх узроўняў» інфармацыю аб магчымай прысутнасці ля мяжы расейскіх вайскоўцаў.

«Факт прысутнасці расейскіх войскаў ля паўночнай мяжы Украіны на беларускай частцы Чарнобыльскай зоны адчужэння ўжо правяраецца. У выпадку яго пацверджання 61 ОПЕбр гатовая за лічаныя гадзіны прыступіць да абароны Украіны на паказаным адцінку ўкраінска-беларускай мяжы і даць годны адпор агрэсару», - падкрэслілі ў прэс-службе брыгады.

Сёння карыстальнік Уладзімір Мартынюк напісаў у Facebook, што жыхары памежнага Іванкоўскага раёна бачылі ў беларускай частцы Чарнобыльскай зоны вялікую колькасць жаўнераў і тэхнікі войска РФ.

«З гутарак з украінцамі, якія традыцыйна ходзяць праз мяжу ў Беларусь, гэтыя вайскоўцы заяўляюць, што іх задача - хутка заняць Кіеў. Сцвярджаюць, што да новага года яны нас, то бок, Украіну «зробяць»... Штодня праходзяць вайсковыя вучэнні з бронетэхнікай і нават авіяцыяй. Мясцовыя жыхары кажуць, што расейцы трэніруюцца «ламаць» мяжу Украіны», - заявіў ён.

Карыстальнік дадаў, што расейцаў немагчыма зблытаць з беларусамі, бо палова вайскоўцаў выглядаюць як «бураты» ці «якуты».