24 красавiка 2024, Серада, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Зяленскі: Бачу чалавека, які стане прэм'ер-міністрам Украіны

22
Уладзімір Зяленскі: Бачу чалавека, які стане прэм'ер-міністрам Украіны

Прэзідэнт Украіны прагаласаваў на датэрміновых выбарах у Раду.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 21 ліпеня на выбарчым участку пасля таго, як кінуў бюлетэнь у скрыню, што ўжо праводзіць кансультацыі з нагоды новага прэм'ер-міністра Украіны. Трансляцыю вёў тэлеканал "112 Украина".

"Тут у мяне нязменная пазіцыя. Гэты чалавек павінен быць прафесійным эканамістам... Я вельмі хацеў бы, каб гэта быў незалежны чалавек, які ніколі не быў ні прэм'ер-міністрам, ні спікерам, ні лідарам якой-небудзь фракцыі. Я бачу такога чалавека. Шчыра вам скажу: праводжу ўжо кансультацыі. Размаўляю, наколькі я маю на гэта права", – сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што кансультацыі ён праводзіць з "некаторымі людзьмі".

На выбарчы ўчастак кіраўнік дзяржавы прыйшоў разам з жонкай Аленай, абодва бюлетэні ён кінуў у скрыню сам.

Зяленскі апавёў, што а 7-й займаўся плаваннем, а прачынаецца ён штодня а 6-й.

Ён адмовіўся гаварыць, за каго аддаў свой голас.

Цяпер прэм'ер-міністрам з'яўляецца Уладзімір Гройсман.

21 ліпеня ўкраінцы галасуюць на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду.

Украінцы абяруць 225 дэпутатаў паводле спісаў і 199 у мажарытарнай акругах (26 акругаў знаходзяцца на акупаванай Расеяй тэрыторыі, там выбары не праходзяць).

ЦВК зарэгістраваў спісы 22 партый (усяго 2746 кандыдатаў) і 3085 кандыдатаў у мажарытарных акругах.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках