19 красавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як галасавалі лідары ўкраінскіх партый, якія прэтэндуюць на праходжанне ў Раду

4
Як галасавалі лідары ўкраінскіх партый, якія прэтэндуюць на праходжанне ў Раду
ДЗМІТРЫЙ РАЗУМКОЎ ПАДЧАС ГАЛАСАВАННЯ Ў КІЕВЕ / ФОТА УНІАН

Паводле звестак на 16-ю яўка на парламенцкіх выбарах ва Украіне складае больш за 33%.

Большасць лідараў партый, якія прэтэндуюць на праходжанне ў новы парламент, ужо прагаласавалі, паведамляе unian.net. Як паведамляе ЦВК Украіны, паводле звестак з 10 акругаў, на стан 16-й яўка на выбарах складае больш за 33%.

Лідарка "Бацькаўшчыны" Юлія Цімашэнка галасавала ў элітным Кіеўскім ліцэі. На ўчастак яна прыйшла разам з мужам Аляксандрам, абое былі апранутыя ў карпаратыўныя белыя тоны. Прычым далі Цімашэнцы на ўчастку толькі адзін бюлетэнь – за партыі, бо на гэтых выбарах яна мяняла месца галасавання. Лідарка "Бацькаўшчыны" заявіла, што гатовая да новых выклікаў, і заклікала ўкраінцаў прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць за сваю будучыню.

КРЫХУ ПАЗНЕЙ ДАЛУЧЫЛАСЯ ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА З МУЖАМ АЛЯКСАНДРАМ / ФОТА УНІАН

Таксама да абеду ў Кіеве паспеў прагаласаваць кіраўнік партыі "Слуга народа" Дзмітрый Разумкоў, які прыбыў на выбарчы ўчастак у добрым настроі, але без падтрымкі сваёй сям'і. Бюлетэнь ён разглядаў нядоўга, таксама хутка ён і прагаласаваў.

Перад тым як кінуць бюлетэнь у скрыню, кандыдат сказаў прысутным журналістам, што паказваць у ім сваю "птушачку" дакладна не будзе. Саму выбарчую кампанію Разумкоў уважае дэмакратычнай. Аднак заўважыў, што гэтым разам некаторыя паліттэхнолагі занадта крэатывілі, каб адвярнуць галасы на карысць сугучных палітсілаў.

Лідар "Голасу" Святаслаў Вакарчук упершыню прыйшоў на выбары як лідар уласнай палітсілы. Ён прыбыў на ўчастак у прыўзнятым настроі, прамаўляючы свае палітычныя імкненні як на ўкраінскай, так і ангельскай: "I voted for the future". Пакінуў участак Вакарчук за рулём шыкоўнага пазадарожніка, аднак без аховы, напрыканцы паклікаўшы ўкраінцаў прыходзіць галасаваць.

СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК ПРЫЙШОЎ НА ЎЧАСТАК У ДОБРЫМ НАСТРОІ / ФОТА УНІАН

Лідар "Еўрапейскай салідарнасці" Пётр Парашэнка традыцыйна прыйшоў на ўчастак з усёй сям'ёй і групай падтрымкі ў вышыванках. Бюлетэнь у скрыню кідаў са словамі "З Богам!" пад воплескі прыхільнікаў. З кім ягоная палітсіла будзе ў Вярхоўнай Радзе, ён пракаментаваў так: "Я буду падтрымліваць усіх, хто падтрымлівае рух краіны і наш рух у Еўрапейскі Звяз і NATO".

ПЁТР ПАРАШЭНКА ТРАДЫЦЫЙНА ПРЫЙШОЎ НА ВЫБАРЫ З УСЁЙ СЯМ'ЁЙ / ФОТА УНІАН
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках