24 красавiка 2024, Серада, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-мэнэджар найбуйнейшай эстонскай IT-кампаніі: Здзівіла, наколькі беларусы блізкія па менталітэту да нас

7
Топ-мэнэджар найбуйнейшай эстонскай IT-кампаніі: Здзівіла, наколькі беларусы блізкія па менталітэту да нас
АРТУР ЗАЛУЖНЫ

Артур Залужны мяркуе, што ў беларусаў і эстонцаў падобныя тэмпераменты.

Топ-мэнэджар найбуйнейшай эстонскай IT-кампаніі Helmes, а таксама міжнародны суддзя па бадмінтоне Артур Залужны параўнаў беларусаў і эстонцаў, піша «Трибуна».

- Што наогул ведалі пра Беларусь да прыезду?

- Зусім няшмат. Калі папрасіць сярэдняга эстонца параўнаць Украіну, Беларусь і Малдову, то адразу ніякіх адрозненняў яны не назавуць. Разуменне гэтых адрозненняў і прыхільнасць да гэтай краіны прыйшлі паступова. Мяне здзівіла, наколькі беларусы блізкія па свайму менталітэту і ўспрыманню каштоўнасцяў да эстонцаў. Звычайна ўважаецца, што балты і славяне розныя. Але ў Беларусі мы знайшлі вельмі добрае судакрананне. За ўсе дзесяць гадоў у мяне ні разу не было сітуацыі, калі я не разумеў культурны код Беларусі, каб гэта перашкаджала мне працаваць. З беларусамі мы заўсёды знаходзім агульную мову.

- Чым падобныя беларусы і эстонцы?

- Тэмперамент. У мяне ёсць магчымасць параўнаць з расейцамі, украінцамі, і яны ўсё ж такі іншыя. Эстонцы і беларусы агулам вельмі спакойныя, ураўнаважаныя, працавітыя, у нейкай меры цярплівыя. Гэта якасці, якія варта шанаваць у людзях, - сказаў Залужны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках