26 красавiка 2024, Пятніца, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі Стывена Сігала паілі «містычным» віном за $3

26
У Беларусі Стывена Сігала паілі «містычным» віном за $3

Амерыканскі актор зноў прыехаў у Менск.

У Менск прыляцеў амерыканскі актор Стывен Сігал - і цяпер стала вядома, навошта. Следам за французскім акторам Жэрарам Дэпардзье ён прыйшоў да Менскага заводу вінаградных вінаў, каб пакаштаваць беларускі алкаголь, піша kyky.org.

Сігалу распавялі, як беларусы гатуюць віно. Актор, здаецца, трапіў у сваю талерку: ён заявіў, што ў Каліфорніі сам вырошчваў свой вінаграднік, у тым ліку Мерло. Пасля таго, як Стывен выказаў захапленне маштабамі прадпрыемства, яму прынеслі келіх на дэгустацыю. Прэс-служба запэўнівае, што амерыканец прыйшоў у захапленне, і назваў белае і чырвонае віна лепшымі ў параўнанні з нямецкімі.

Наконт коштаў Сігал выказаўся так: «Мы заўсёды плацілі за наша ўлюбёнае італьянскае віно 250 даляраў за бутэльку. А сёння мы папыталі віно, якое смакам падобнае. І я спытаў, колькі яно каштуе. Чакаў пачуць у адказ, што блізу сотні ці двух сотняў даляраў. А мне сказалі, што ўсяго тры даляры, і нават менш!» Пасля гэтага віно «Кроў дракона» ён назваў містычным. Паглядзіце, як прайшла дэгустацыя:

ФОТА: MZVV.BY
ФОТА: MZVV.BY
Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках