27 красавiка 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп і Кангрэс дасягнулі кампрамісу аб бюджэце ЗША

1
Трамп і Кангрэс дасягнулі кампрамісу аб бюджэце ЗША

На не абаронныя мэты будзе выдзелена на $10 мільярдаў больш, чым на абаронныя.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і лідары Кангрэса дамовіліся аб бюджэце краіны да 2020 і 2021 фінансавых гадоў і столі дзяржаўнай пазыкі. Кіраўнік дзяржавы назваў дасягнутае пагадненне «сапраўдным кампрамісам», аднак не раскрыў падрабязнасці, паведамляе dw.com.

Цягаму двух гадоў на не абаронныя мэты сумарна будзе выдаткавана на 10 млрд даляраў больш, чым на абаронныя, гаворыцца ў супольнай заяве Шумера, cпікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэласі і лідара дэмакратычнай меншасці ў Сенаце Чака Шумера. Са слоў Шумера, гаворка ідзе аб інвестыцыях у прыярытэты сярэдняга класа - ахова здароўя ветэранаў, адукацыя, догляд за дзецьмі і даследаванне рака.

Верхняя мяжа дзяржпазыкі вызначае, ці можа ўрад кампенсаваць выдаткі за кошт новых фінансавых запазычанняў. Падвышэнне гэтага ліміту з'яўляецца прэрагатывай Кангрэсу. Да 31 ліпеня 2021 года дзеяння ліміту будзе прыпыненае, гаворыцца ў тэксце пагаднення. Дасягнуты кампраміс, у ліку іншага, нівеліруе пагрозу секвестру бюджэту і ўмацуе нацыянальную бяспеку краіны, падкрэсліла Пэласі.

Наступным крокам стане адабрэнне дакумента абедзвюма палатамі Кангрэсу, каб Дональд Трамп змог падпісаць яго, адзначыў лідар рэспубліканскай большасці ў Сенаце Мітч Маконел.

У канцы 2018 года спрэчкі вакол бюджэту ЗША сталі прычынай шатдаўна - частковай блакіроўкі працы дзяржаўных устаноў ЗША. Яна прадаўжалася 35 дзён, стаўшы самай працяглай у гісторыі краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках