27 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Лі Пэн - ініцыятар расправы на плошчы Цяньаньмэнь

Памёр Лі Пэн - ініцыятар расправы на плошчы Цяньаньмэнь
ФОТА: AP

Ветэран кітайскага камуністычнага рэжыму памёр у Пекіне.

Былы прэм'ер Дзяржаўнай рады КНР Лі Пэн, вядомы як «пекінскі мяснік», што тлумачыцца яго роляй у падаўленні пратэстных выступленняў на плошчы Цяньаньмэнь, памёр ва ўзросце 90 гадоў.

Пра гэта паведаміла кітайскае дзяржаўнае інфармагенцтва Сіньхуа, паведамляе «Голос Америки».

У паведамленні гаворыцца, што былы старшыня Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў памёр 22 ліпеня ў Пекіне.

Вядома, што Лі Пэн пакутаваў ад анкалагічнага захворвання.

Ці Пэн набыў вядомасць ва ўсім свеце як адзін з ключавых ініцыятараў жорсткага падаўлення масавых выступаў за дэмакратыю ў кітайскай сталіцы 4 чэрвеня 1989 года i звыш дзесяці гадоў заставаўся на вяршыні ўлады камуністычнага рэжыму КНР, стаўшы сімвалам рэпрэсій.

Пасля таго, як на плошчы Цяньаньмэнь на працягу некалькіх тыдняў існаваў намётавы лагер у якім сабралася мноства студэнтаў і працоўных, якія патрабавалі ад кітайскіх уладаў палітычных перамен, Лі Пэн абвясціў 20 траўня 1989 года вайсковае становішча.

Праз два тыдні, у ноч з 3 на 4 чэрвеня, вайскоўцы здушылі акцыі пратэсту, фізічна знішчыўшы сотні бяззбройных мірных жыхароў; паводле некаторых ацэнак - больш за 1000 чалавек.

Хаця пастанова пра ўвод войскаў была калектыўнай, на шырока распаўсюджанае меркаванне, менавіта Лі Пэн нясе адказнасць за крывавыя рэпрэсіі.

Пасля ён часта апраўдваў пастанову адкрыць агонь па дэманстрантах як «неабходны» крок.

«Без гэтых мер Кітай сутыкнуўся б з сітуацыяй, якая была б горшая, чым у былым Савецкім Саюзе ці Усходняй Еўропе», - сказаў Лі Пэн падчас паездкі ў Аўстрыю ў 1994 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках