18 траўня 2026, панядзелак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом пацвердзіў візіт Трампа ў Польшчу

4
Белы дом пацвердзіў візіт Трампа ў Польшчу

Візіт прэзідэнта ЗША пачнецца 31 жніўня.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна прыняў запрашэнне Анджэя Дуды наведаць Польшчу. «Візіт амерыканскага прэзідэнта пачнецца 31 жніўня», - паведаміў міністр у Канцылярыі прэзідэнта Войцэх Калярскі, паведамляе «Радыё Польшча».

«Прэзідэнт ЗША прыбудзе з візітам у Польшчу. Дональд Трамп прыляціць 31 жніўня і прабудзе ў Варшаве да 2 верасня. Падчас гэтага візіту ён возьме ўдзел у галоўных мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны. Гэта будзе ўжо 9-я сустрэча прэзідэнта Анджэя Дуды з прэзідэнтам Дональдам Трампам», - сказаў Войцэх Калярскі.

Дэталі візіту Дональда Трампа ў Варшаву ўсё яшчэ ўзгадняюцца. Найбліжэйшым часам іх прадставіць Белы дом.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках