27 красавiка 2024, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін накіраваў расейскіх вайскоўцаў тушыць пажары ў Сібіры

24
Пуцін накіраваў расейскіх вайскоўцаў тушыць пажары ў Сібіры
ФОТА: СЯРГЕЙ ФАДЗЕІЧАЎ/ТАСС

У Краснаярск вылецяць дзесяць самалётаў Іл-76 і дзесяць гелікаптэраў.

Пуцін даў указанне Мінабароны РФ далучыцца да тушэння лясных пажараў у Сібіры і на Далёкім Усходзе, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу Крамля.

У Крамлі патлумачылі, што пастанова была прынятая пасля дакладу кіраўніка МНС Яўгена Зінічава.

Адначасова Пуцін загадаў захаваць да асобага распараджэння ў Іркуцкай вобласці групоўку, створаную Мінабароны для надання экстранай дапамогі насельніцтву рэгіёну, пацярпеламу ў выніку паводкі. Раней Мінабароны паведамляла, што вайскоўцы бралі ўдзел у аднаўленні разбураных паводкай дамбаў і дарог, разборы завалаў, дастаўцы гуманітарнай дапамогі. Акрамя таго, яны выпякаюць хлеб і раздаюць яго жыхарам, падвозяць пітную ваду, праводзяць вакцынацыю мясцовага насельніцтва.

Неўзабаве пасля публікацыі паведамлення Крамлём Мінабароны паведаміла, што «ў найбліжэйшыя гадзіны» ў Краснаярск вылецяць дзесяць самалётаў Іл-76 і дзесяць гелікаптэраў, паведамляе РІА «Новости».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках