СМІ: Выбухі на святочным салюце былі яшчэ ў 2012 годзе
11- 4.07.2019, 20:47
- 18,419
Вайскоўцы маглі хаваць факт выбухаў.
Піратэхніка на святочным салюце, ужо выбухала, але гэта была таямнiца, вайсковыя хавалі факт выбуху. На гэта звяртаюць увагу беларускія тэлеграм-каналы, піша nn.by.
Тэлеграм-канал «Хромой Бес» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што гэта адбылося ў 2012-м годзе.
Гэтую інфармацыю дапоўніў канал NEXTA. Як высветлілася, захавалася нават знятае жаўнерам відэа выбуху піратэхнікі.
У Міністэрстве абароны пакуль не пракаментавалі тое, што здарылася ў 2012 годзе, папрасіўшы час на ўдакладненне даўніх падзей.