СМІ: Падазраванага ў справе «Паўночных патокаў» затрымалі на здымках фільма пра падрывы
- 20.08.2026, 2:04
Сюжэт стужкі ў жанры палітычнага трылера прысвечаны групе ўкраінскіх вадалазаў.
Падазраванага ў справе аб падрывах «Паўночных патокаў» затрымалі ў Харватыі на здымках мастацкага фільма «Змяіны востраў» пра падзеі самой дыверсіі. Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Legal Tribune Online.
Паводле публікацыі, падазраваны Уладзімір З. быў удзельнікам здымачнай групы. Сюжэт стужкі ў жанры палітычнага трылера прысвечаны групе ўкраінскіх вадалазаў, якія выконваюць місію па падрыве. Галоўныя ролі ў ёй выконваюць галівудскія акцёры Шон Пэн і Эдрыян Броўдзі. Рэжысёр — Даг Лайман, які здымаў «Ідэнтыфікацыю Борна». Здымка падводных сцэн «Змяінага вострава» праходзіла ў харвацкім горадзе Пула, дзе затрымалі ўкраінца.
Сёння харвацкая паліцыя затрымала Уладзіміра З. на падставе еўрапейскага ордэра. Згодна з заявай нямецкай пракуратуры, падазраваны — «прафесійны вадалаз». Чакаецца яго экстрадыцыя ў Германію.
Выбухі на «Паўночных патоках» адбыліся 26 верасня 2022 года ў Балтыйскім моры каля дацкага вострава Борнхольм. Паводле асноўнай версіі нямецкага следства, падрыў учыніла група з некалькіх чалавек, якія арандавалі яхту «Андрамеда» і ўсталявалі выбуховыя прылады на трубаправодах.