27 красавiка 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ў Беларусі падаражэла ў мінулым месяцы?

3
Што ў Беларусі падаражэла ў мінулым месяцы?

Цягам 2019 года захоўваецца падвышаная дынаміка росту коштаў.

У ліпені індэкс спажывецкіх коштаў тавараў і паслуг у параўнанні з чэрвенем 2019-га склаў 100,2%. Гадавая інфляцыя цяпер на ўзроўні 5,9%. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Інфляцыя ў ліпені склала 0,2%. Калі параўноўваць са снежнем мінулага года, то гэты паказчык дасягнуў 3,1%. Гадавая інфляцыя, гэта значыць, у дачыненні да ліпеня 2018 года, склала 6%.

Больш за ўсё за месяц падаражэлі паслугі - на 0,7%, а з пачатку года на 4,8%. З ліпеня мінулага года кошты паслуг выраслі на 7,3%. Прадукты за чэрвень падаражэлі на 0,1%, а адносна канца мінулага года - на 2,9%. З ліпеня мінулага года паказчык дасягнуў адзнакі 6,7%. Нехарчовыя тавары за апошні месяц патаннелі - на 0,1%. У параўнанні са снежнем кошты выраслі на 2,9%, а адносна ліпеня мінулага года паказчык склаў 4,1%.

Базавы індэкс спажывецкіх коштаў, які выключае змяненне коштаў некаторых тавараў і паслугі, якія зазнаюць уплыў сезоннасці і адміністрацыйнага рэгулявання, у параўнанні з чэрвенем склаў 100,2%, а з леташнім снежнем - 102,3%.

Цягам 2019 года захоўваецца падвышаная дынаміка росту коштаў - у гадавым вылічэнні на ўзроўні 5,5-6,2%. Асабліва павялічыліся кошты сацыяльна значных тавараў. Асобныя пазіцыі па ўзроўні росту коштаў перавышаюць агульны амаль удвая. Некаторыя падаражэлі на 9-11%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках